12 мая – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Шаноўныя землякі!
Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткім, паважлівым стаўленнем да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Шанаваць і паважаць дзяржаўныя флаг, герб і гімн – абавязак і справа гонару кожнага беларуса.
Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый, міралюбівасць характару беларусаў. Няхай свята яшчэ мацней з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі.
Са святам, дарагія ляхавічане! Жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту! Няхай заўсёды ў нашых сэрцах жыве пачуццё гонару за нашу краіну, а флаг Рэспублікі Беларусь лунае над мірнай, шчаслівай і моцнай краінай!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Беларускія нацыянальныя сімвалы – гэта ўвасабленне незалежнасці нашай дзяржавы. У іх адлюстраваны міралюбівасць і сіла духу беларускага народа, яго імкненне да свабоды і справядлівасці. Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны трапяткім, паважлівым стаўленнем да флага, герба і гімна сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.
Шанаваць і паважаць дзяржаўныя флаг, герб і гімн –
абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокімі пачуццямі любві да Айчыны і адказнасці за яе лёс.
Няхай гэтае свята яшчэ больш з’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай Радзімы.
Моцнага вам здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.