У Ляхавічах ушаноўвалі лепшых з лепшых медсясцёр

12 мая — Міжнародны Дзень медыцынскай сястры

Напярэдадні ў Ляхавічах ушаноўвалі лепшых з лепшых медсясцёр.
Прадстаўнікі сярэдняга медыцынскага персаналу Ляхавіцкай райбальніцы атрымалі ўзнагароды ад кіраўніцтва ЦРБ.
А загадчыца Тальмінавіцкага ФАПа Галіна Коршун, медыцынская сястра Тухавіцкай АУАП Наталля Маслоўская, медыцынская сястра Альхоўскай бальніцы сястрынскага догляду Вольга Глушкоўская, старшая медсястра неўралагічнага аддзялення Алеся Тарлюк, медыцынская сястра-анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Наталля Траяноўская ўдастоены Ганаровых грамат ГА “Беларускае грамадскае аб’яднанне медыцынскіх сясцёр”.

☝️Сёння ў розных падраздзяленнях Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы працуе 310 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу: медыцынскія сёстры, фельчары, лабаранты, зубныя тэхнікі і іншыя.

❤️ Са святам, шаноўныя людзі ў белых халатах!