Навучэнцы адзінаццатых базавых класаў у Ляхавіцкім аграрным каледжы паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены для атрымання прафесіі рабочага
13 мая больш за 70 навучэнцаў адзіннаццатых базавых класаў школ раёна ў Ляхавіцкім аграрным каледжы паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены для атрымання прафесіі рабочага. Гэтай спецыяльнасці старшакласнікаў каледжскія выкладчыкі навучалі два гады. Юнакі і дзяўчаты атрымалі патрэбныя ў жыцці веды і ўменні, і , напэўна, змогуць самастойна і якасна вырасціць добрую расаду, прышчапіць пладовыя дрэвы, размножыць ягаднікі.
Адпаведныя пасведчанні выпускнікам на лінейцы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла дырэктар ЛАКа Ірына Прыступа-Юнік. Асаблівая заслуга ў якаснай падрыхтоўцы маладых рабочых належыць выкладчыкам і майстрам Таццяне Прыхач, Ірыне Бурвель, Яўгенію Бізе.









