Для жыхароў аграгарадка Ліпск адкрыта абноўленая грамадская лазня

Для жыхароў аграгарадка Ліпск адкрыта абноўленая грамадская лазня. Пазайздросцяць такой абноўцы нават гараджане! Тут усё, што неабходна для камфортнага наведвання лазні.

Рамонтныя работы закранулі парылку, душавыя кабіны, месцы, дзе захоўваюцца рэчы. У асноўным сюды прыхо-дзяць ліпчане. Асабліва запатрабаваны чысты аб’ект на канікулах, калі дзятва прыязджае пагасціць да бабуль і дзядуляў.


– Амаль кожныя выхадныя тут людна! Усё для камфорту вяскоўцаў. Рамонт правялі ўласнымі сіламі і за ўласныя сродкі. Калі такая паслуга ў вёсцы запатрабавана, значыць, яна павінна аказвацца якасна! Ды і кошт наведвання дэмакратычны: для пенсіянераў – 4,48 рубля, для усіх астатніх – 4,72 рубля, – адзначае дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі.