Добры старт для здароўя і кар’еры. ДЮСШ Ляхавіцкага раёна дае сваім навучэнцам высокі старт і да спартыўных вяршынь

Развіццё масавай фізічнай культуры, спорту і турызму – важны напрамак эфектыўнай выхаваўчай работы сярод моладзі, фактар умацавання прэстыжу нашай краіны. Толькі дзякуючы здароваму ладу жыцця, актыўным заняткам фізічнай культурай і спортам мы можам стаць моцнай і прыгожай нацыяй.

Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ў нашым раёне ажыццяўляе дзяржаўная вучэбна-спартыўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Ляхавіцкага раёна», у якой зараз займаюцца 343 спартсмены-навучэнцы – асвойваюць праграмы па лёгкай атлетыцы, гандболе, дзюдо і футболе. Вучэбна-трэніровачны працэс ажыццяўляюць восем штатных трэнераў-выкладчыкаў, трое з іх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, трое – першую кваліфікацыйную катэгорыю, двое – другую.
Па выніках выступлення на афіцыйных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах спартсмены-навучэнцы ўстановы выканалі 132 масавыя разрады, трое – першы спартыўны разрад, два спартсмены выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту.
Значна актывізавала работу ў 2023 годзе аддзяленне гандбола.
Пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Андрэя Бакунца юнакі 2009-2010 гадоў нараджэння ў першынстве вобласці «Імклівы мяч – 2023» заваявалі другое месца, уступіўшы толькі камандзе г. Брэста. Каманда юнакоў 2010-2011 гадоў нараджэння на спартакіядзе ДЮСШ Брэсцкай вобласці таксама заваявала другое месца. Юнакі і дзяўчаты 2012-2013 гадоў нараджэння заваявалі бронзу абласной спартакіяды
сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Па выніках выступленняў
спартсменаў-навучэнцаў на афіцыйных спаборніцтвах лепшым
трэнерам установы ў 2023 годзе стаў Андрэй Бакунец, які ў
2024 годзе атрымаў статус стыпендыята Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Упершыню ў 2023 годзе каманда дзяўчат установы прыняла ўдзел у рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай гандбольнай лізе «Вавёрка Кап», а спартсмены-навучэнцы 2009-2010 гадоў нараджэння адчуваюць сябе дастаткова ўпэўнена ў дзіцяча-юнацкай гандбольнай лізе
«ZUBR CUP».
У мінулым годзе парадавалі вынікамі і выхаванцы аддзялення дзюдо. Выхаванка Віктара Богуша Эмілія Ксёнжык на II Гульнях краін СНД заваявала бронзавы медаль. Каманда ляхавіцкай ДЮСШ заняла першае месца на спартакіядзе ДЮСШ сярод юнакоў і дзяўчат 2005–2007 гадоў нараджэння. Прыемна адзначыць, што ў Першынстве Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў і юніёрак да 21 года за зборную Брэсцкай вобласці выступалі выхаванцы Аляксандра Байрашэўская (заваявала трэцяе месца) і Эмілія Ксёнжык (трэцяе месца). Дарэчы, двое навучэнцаў ДЮСШ ужо сёлета выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту па дзюдо.
Не здае свае пазіцыі аддзяленне лёгкай атлетыкі. У чэмпіянаце вобласці па эстафетным бегу ў г. Маларыта каманда ДЮСШ заваявала чацвёртае месца. У Алімпійскіх днях моладзі Брэсцкай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння каманда ўстановы ўдастоена трэцяга агульнакаманднага месца.
Парадавалі сваімі выступленнямі на абласных спаборніцтвах Марыя Рабцэвіч – у першынстве Брэсцкай вобласці па звязках заваявала першае  месца, у Алімпійскіх днях моладзі Брэсцкай вобласці ў сямібор’і Крысціна Рэпіна – першае месца, Валянціна Ляўковіч – другое месца, Аліна Русакевіч, перададзеная ў вучылішча алімпійскага рэзерву г. Брэста ў студзені 2023 года,
заваявала першае месца ў бегу на 400 і 800 метраў у спартакіядзе ДЮСШ Брэсцкай вобласці. Па праве ганарымся Цімурам Плеўскім – першае месца ў Алімпійскіх днях моладзі Брэсцкай вобласці ў спартыўнай хадзьбе на 3 000 і 5 000 метраў, у спартакіядзе на дыстанцыі 2 000 і 3 000 метраў.
Спартсмены-навучэнцы аддзялення футбола прынялі ўдзел у спартакіядзе ДЮСШ Брэсцкай вобласці сярод юнакоў 2010-2011 га-
доў нараджэння, удзельнічалі ў першынстве Брэсцкай вобласці «Дзіцячая футбольная ліга». Прайшла жорсткі адбор у футбольны клуб «Дынама Брэст» спартсменка-выхаванка Васілія Бут-Гусаіма Ульяна Ленкавец.
У вучылішча алімпійскага рэзерву г. Брэста ў 2023 годзе перададзены спартсмены аддзялення лёгкай атлетыкі Аліна Русакевіч, Арцём Бурвель, у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў – спартсмены аддзялення дзюдо Аліна Байрашэўская і Арцём Найда.
Штогод ва ўстанове падводзяцца вынікі агляду-конкурсу «Спартсмен года». Па выніках выступленняў на абласных спаборніцтвах лепшымі прызнаны Аліна Русакевіч – пераможца спартакіяды Брэсцкай вобласці сярод ДЮСШ, СДЮШАР, ЦАР па лёгкай атлетыцы ў бегу на 400  і 800 метраў; Рада Кудравец – прызёр спартакіяды Брэсцкай вобласці сярод ДЮСШ, СДЮШАР, ЦАР па лёгкай атлетыцы ў бегу на 3 000 метраў; Марыя Рабцэвіч – прызёр першынства Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы ў штурханні ядра; Арцём Найда – пераможца спартакіяды ДЮСШ, СДЮШАР Брэсцкай вобласці па дзюдо ў вагавай катэгорыі 55 кіла-
грамаў; Іван Рокач – прызёр спартакіяды ДЮСШ, СДЮШАР Брэсцкай вобласці па дзюдо ў вагавай катэгорыі 73 кілаграмы; Мікіта Рамейка – прызёр спартакіяды ДЮСШ, СДЮШАР па дзюдо ў вагавай катэгорыі 46 кілаграмаў; Марыя Богуш – прызёр першынства Брэсцкай вобласці па дзюдо ў вагавай катэгорыі 70 кілаграмаў; Мікіта Дабрадзей – лепшы ігрок другога тура дзіцяча-юнацкай гандбольнай лігі «ZUBR CUP» сярод юнакоў 2008-2009 гадоў нараджэння.
На дасягнутым не спыняемся і для таго, каб быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, штогод выхоўваем дастойную змену. Так, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры
па дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы навучаюцца сямёра
спартсменаў-выхаванцаў ДЮСШ.
Галоўны шлях да здароўя – спорт. Ён дапамагае быць
моцным і дужым, не здавацца, ісці далей, пакараць вяршыні і дзяліцца поспехамі з блізкімі.
Нездарма гавораць: «У здаровым целе – здаровы дух!».

Валянціна РУСАКЕВІЧ, дырэктар ДЮСШ Ляхавіцкага раёна.