Беларусь-краіна гераічная. У Навасёлкаўскай СШ імя Г.Ф.Нагорнага прайшоў тыдзень, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Пад такой назвай прайшоў тэматычны тыдзень пачатковых класаў у дзяржаўнай установе адукацыі “Навасёлкаўская сярэдняя школа імя Г.Ф.Нагорнага”.
Сёння, у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы прысвечаны трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі, а значыць і для нас. Настаўнікамі пачатковых класаў установы адукацыі былі распрацаваны і праведзены вучэбныя заняткі і выхаваўчыя мерапрыемствы.
Урок па вучэбнаму прадмету “Навучанне грамаце” (навучанне чытанню) ў 1 класе “100 гадоў мала для памяці пра подзвіг людзей” ( настаўнік Домаш В.М.), урок па вучэбнаму прадмету “Беларуская літаратура” у 2 класе “На плошчы Перамогі”(настаўнік Пятрушка А.М.). Урок памяці “Па дарогах вайны ішлі нашы землякі”(настаўнік Паўлоўская К.І.). Прэзентацыя даследчай работы “След вайны-след жыцця”( баявы і жыццёвы шлях ветэрана-настаўніка Каныгіна Мікалая Цімафеевіча). Прэзентавала работу настаўнік Камінская Н.У.
Паступова вайна адыходзіць у мінулае, становіцца старонкай гісторыі. Значэнне такіх мерапрыемстваў вельмі вялікае. Наша пакаленне ведае аб вайне з кніг і ўспамінаў. І пака мы будзем помніць- мы будзем жыць!
Наталля .Камінская, старшыня вучэбна-метадычнага
аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў