Чарговы адрас ляхавіцкага абнаўлення – вуліца Чкалава
Чарговы адрас ляхавіцкага абнаўлення – вуліца Чкалава. На ёй праведзена фрэзераванне – зняты асфальт.
– Заключаны дагавор з ДРБУ № 212 горада Клецка на асфальтаванне вуліцы Чкалава. Работы павінны пачацца на пачатку чэрвеня і будуць праводзіцца на працягу месяца. На рамонт вуліцы выдаткавана больш за 180 тысяч рублёў з абласнога бюджэту, плюс уласныя сродкі камунгаса, – расказвае намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Віталій Калупановіч.
Чкалава не адзіная гарадская вуліца, дзе ў бліжэйшы час будуць відавочныя пераўтварэнні. Зараз вядуцца работы па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі шматкватэрнага дома № 15 па вуліцы Інтэрнацыянальнай. У бліжэйшых планах асфальтаванне прыдамавых тэрыторый дамоў № 5, № 7, № 9 па вуліцы Чкалава. Таксама дачакаюцца асфальтавання на гарадскіх завулках Рабочым, Саўгасным, Грушаўскім.
☝️Дарэчы, апошні адрас летась гучаў на старонках “ЛВ” як праблемны: жыхары завулка скардзіліся на неўладкаванасць праезнай часткі і адсутнасць дарожак для пешаходаў.