Любоў, якая стварае. У Ляхавічах прайшоў раённы фестываль «Сем’і за мір і стварэнне!»

Сям’я не перашкода актыўнай грамадскай пазіцыі і насычанаму цікавымі падзеямі жыццю – у гэтым яшчэ раз пераканалі ўдзельнікі раённага фестывалю «Сем’і за мір і стварэнне!».

У Дзень сям’і ў Ляхавічах у рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна!» прайшоў раённы фестываль «Сем’і за мір і стварэнне!». Атрымалася па-дамашняму цёпла, шчыра і вельмі ўрачыста.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Гасцей з прыемнымі сюрпрызамі сустракалі валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа СШ № 1 і гімназіі. Арганізатар мерапрыемства – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – запрасіў у святочную залу дзіцячай школы мастацтваў сямейныя пары розных пакаленняў, якія ўдала сумяшчаюць працоўныя абавязкі з дамашнімі, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Сярод ганаровых гасцей – прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак павіншавала прысутных з Днём сям’і і адзначыла, што перад кожным з нас, перад бацькамі, стаіць задача захаваць і перадаць наступным пакаленням традыцыйныя сямейныя каштоўнасці: любоў, павагу, давер, адказнасць, узаемаразуменне.
10 красавіка ляхавічане Валянцін і Вольга Сяргеі адзна-
чылі 25-годдзе сумеснага жыцця. З сярэбраным вяселлем юбіляраў павіншавала і ўручыла падарунак начальнік аддзела загса Вольга Новік.
Мнагадзетная сям’я Андрэя і Людмілы Бабко з Савеек сёлета стала пераможцай раённага конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю. У сям’і падрастаюць чацвёра дзяцей. Падарунак вялікай сям’і ўручыла дырэктар ТЦСАН Таццяна Равінская.
Ляхавічане Віталій і Вольга Толкачы працуюць педагогамі ў СШ № 2, і ў свайго сына, і ў навучэнцаў выхоўваюць мэтанакіраванасць, добра-
сумленнасць, дабрыню, а яшчэ паважлівыя адносіны да гісторыі і культуры беларускага народа. Сёлета партрэт Віталія за добра-
сумленную працу і поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення занесены на раённую Галерэю славы. Вольга летась прызнана пераможцай раённага этапу і стала фіналістам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Бурак пажадала сям’і разам заўсёды крочыць па адной дарозе.
Дружныя, творчыя, спартыўныя, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй – гэта пра сям’ю ляхавічан Андрэя і Вольгі Анікеяў. Сваіх сыноў бацькі выхоўваюць сапраўднымі патрыётамі, вучаць цаніць гістарычнае мінулае сваёй Радзімы і далучаюць да роднай культуры. Шмат добрых слоў у адрас сям’і выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Ірына Чура.
Так склаўся лёс, што Алег Ланкуць для сваіх дзяцей – і тата, і мама. Сына і дачку выхоўвае добрасумленнымі і справядлівымі, дае ім адчуванне абароненасці і апоры. Падарунак сям’і ўручыла старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Буцько.
Нераўнадушнымі і ініцыятыўнымі сваіх сына і дачку выхоўваюць Дзяніс і Марына Завадскія.
Марына ўдала сумяшчае службовыя абавязкі з грамадскай дзейнасцю – узначальвае пярвічку Ляхавіцкага райвыканкама раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Леанід Калбаса разам са шчырымі пажаданнямі ўручыў і падарунак.
У сям’і ляхавічан Мікалая і Вікторыі Салаўёвых падрастаюць дзве дачушкі, якія бяруць прыклад з бацькоў. Галава сям’і ва ўсіх пачынаннях падтрымлівае жонку, якая сумяшчае працу настаўніка гімназіі і кіраўніка валанцёрскага атрада «Пошук» з валанцёрскай дзейнасцю ў раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Летась Вікторыя прызнана пераможцай раённага этапу конкурсу, які праводзіць Чырвоны Крыж, у намінацыі «Разам робім дабро», а ў 2022 годзе прызнана лепшай на абласным узроўні ў намінацыі «Сямейнае валанцёрства як лад жыцця». Актыўнай сям’і –
удзячнасць ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Жанны Лешык.
Уладзіслаў і Ганна Купрышы з Начы – пераможцы раённага этапу сельскагаспадарчага праекта «Уладары сяла», у якім прымалі ўдзел разам са сваімі сынамі. Сям’я ідзе па жыцці з дэвізам «Жывём, захоўваючы сваю любоў, і зможам усё, бо мы – сям’я!». Купрышы ат-
рымалі падарунак ад райкама БРСМ.
Нумары мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваныя настаўнікамі і навучэнцамі Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, сталі не толькі прыемным сюрпрызам у Дзень сям’і, але і крыніцай цудоўнага святочнага настрою.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.