З 25 мая па 5 чэрвеня вадзіцелі транспартных сродкаў абавязаны рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар
З 25 мая па 5 чэрвеня вадзіцелі транспартных сродкаў абавязаны рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Патрабаванне замацавана ў пунце 166.9 Правілаў дарожнага руху і звязана з заканчэннем навучальнага года ў школьнікаў. Аналагічнае правіла абавязкова для выканання і з 25 жніўня па 5 верасня, калі дзеці вяртаюцца на вучобу з летніх канікулаў.
Штраф за няўключанае святло фар складае 3 базавыя велічыні.
АДАІ Ляхавіцкага РАУС з 25 мая будзе праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства – “Увага – дзеці!”, мэта якога – папярэдзіць ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Супрацоўнікі міліцыі павышаную ўвагу нададуць правільнай перавозцы дзяцей, прадастаўленню перавагі пешаходам, выкананню скораснага рэжыму і г. д. Ад вадзіцеляў патрабуецца ўважлівасць пры праездзе пешаходных пераходаў каля школ і дзіцячых садоў, прыпынкаў і ў дварах дамоў, расказаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр АНІКЕВІЧ.