Да лета застаўся роўна тыдзень. А сённяшняя субота апошняя не толькі ў вясны, але і ў вучнёўскім школьным раскладзе

Хлопчыкі і дзяўчынкі марылі пра канікулы, без перабольшвання, з пачатку навучальнага года. А дарослыя паклапаціліся, каб лета-2024 было яркім, карысным, камфортным і бяспечным. Плануецца, што ў Ляхавіцкім раёне арганізаванымі формамі адпачынку ў лагерах рознага тыпу будуць ахоплены больш за 900 хлопчыкаў і дзяўчынак.
А сёння апошні школьны званок гучыць для навучэнцаў дзявятых і адзінаццатых класаў. Школьная гісторыя завершана для 
134 выпускнікоў, якія стаяць на парозе дарослага жыцця.