Дваровыя разборкі. З просьбай паспрыяць у вырашэнні праблемы звярнуліся жыльцы дома № 27 па вуліцы Інтэрнацыянальнай

У раёнку з просьбай паспрыяць у вырашэнні праблемы звярнуліся жыльцы дома № 27 па вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры.

Яны паскардзіліся на стан дваровай тэрыторыі. У прыватнасці, на дрэнную работу ліўневай каналізацыі, паламаныя лаўкі, сметніцы без дна. Яшчэ адзін непрыглядны бок – перапоўненыя бытавымі адходамі сметніцы, усталяваныя ў двары. Па словах жыльцоў, яны самі стараюцца падтрымліваць парадак, але бардак утвараецца зноў і зноў. Напрыканцы звароту просьба да раёнкі: наведаць двор і пераканацца на ўласныя  вочы.
Па гарачых слядах карэспандэнт адправіўся на вуліцу Інтэрнацыянальную.
Па стане на вечар 21 мая сметніцы былі чыстымі, як і наваколле. Сапраўды,самі сметніцы ў нездавальняючым стане, некаторыя
з пашкоджаным дном.
Што тычыцца ліўневых калодзежаў, то ўсе рашоткі на месцах. Разам з тым варта адзначыць, што праблема ліўнёвак для Ляхавічаў існуе, і не толькі ў мікрараёне вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Але без каментарыяў арганізацыі, якая ў адказе за добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі па ўказаным адрасе,
не абысціся. Начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская патлумачыла, што ў мінулым годзе ЖБСК па адрасе Інтэрнацыянальная, 27 перададзены пад кіраванне КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Такім чынам, пра парадак на дваровай тэрыторыі павінен клапаціцца камунгас.
– Вываз смецця ажыццяўляецца згодна з графікам, у тым ліку і са сметніц, устаноўленых у дварах. Акрамя таго, калі паступаюць заяўкі, то выязджаем па-за графікам. Па стане на вечар 21 мая работнікі камунгаса выязджалі па заяўленым адрасе, устаноўлена, што смецце
вывезена, тэрыторыя ачышчана. Таксама па меры неабходнасці адпампоўваем ваду ў каналізацыйных калодзежах. Устаноўлена, што рашоткі жыльцы дома знялі самі, каб сфатаграфаваць узровень вады, – патлумачыў намеснік дырэктара камунгаса Ігар Шырэй.
Яшчэ адзін штрых да добраўпарадкавання. Як паведамілі ў Ляхавіцкай ЖКГ, зараз закупляецца 25 сметніц, якія будуць устаноўлены на вуліцах і дварах шматкватэрнікаў райцэнтра. У планах рамонт старых і ўстаноўка новых лавачак. І напры-
канцы хочацца нагадаць вядомае: чыста там, дзе не смецяць.

Галіна КАНЬКО.