Аматараў выпіць – у ЛПП, дармаедаў – на работу. У Ляхавіцкім раёне канфіскавана 40 літраў паўфабрыкату для вырабу моцных алкагольных напіткаў

Рэгулярна з мэтай павышэння ўзроўню працоўнай дысцыпліны на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, аказання карэкціруючага ўздзеяння ў адносінах да асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, уцягнення ў працоўную дзейнасць асоб, незанятых у эканоміцы, зніжэння ўзроўню алкагалізацыі насельніцтва праводзяцца комплексныя прафілактычныя адпрацоўкі сельскіх населеных пунктаў.

Так, 17 мая была праведзена комплексная адпрацоўка Жарабковіцкага сельсавета, у ходзе якой было выяўлена 11 адміністрацыйных правапарушэнняў у грамадскіх месцах. Пры гэтым для дваіх грамадзян даныя правапарушэнні з’яўляліся «кантрольнымі» для наступнага іх накіравання ў ЛПП. Яшчэ для аднаго грамадзяніна гэта другое правапарушэнне ў стане алкагольнага ап’янення, што з’яўляецца падставай аб’явіць яму папярэджанне аб магчымасці накіравання ў ЛПП.
Праведзена адпрацоўка сямі аб’ектаў аграпрамысловага комплексу на прадмет спынення фактаў крадзяжоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, маніторынгу тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў захоўвання ТМК. А таксама кантролю фізічнага стану работнікаў сельгасарганізацый. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў фактаў крадзяжоў і парушэнняў працоўнай дысцыпліны з-за ўжывання спіртных напіткаў не выяўлена.
Наведаны па месцы жыхарства пяцёра грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, пражываюць з пажылымі грамадзянамі і выклікаліся на пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры сельвыканкаме для правядзення мерапрыемстваў па іх працаўладкаванні.
У ходзе санкцыянаванага пракурорам раёна агляду з незаконнага абароту было канфіскавана 40 літраў паўфабрыкату для вырабу моцных алкагольных напіткаў (брагі).
У ходзе адпрацоўкі домаўладання, што стаіць на ўліку ў АУС, былі спынены тры адміністрацыйныя правапарушэнні па артыкуле 19.3 КоАП. Даная работа будзе прадоўжана.

Сяргей ХМАРУК,
начальнік ААПП РАУС.