У Ляхавіцкім раёне пад колы аўтамабіля трапіў лось
Вечарам 26 мая на 8-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы – Падлессе пад колы аўтамабіля “Шкода” нечакана выбег лось. Вадзіцель не паспеў спыніцца, ад сутыкнення з аўто дзікая жывёла загінула.
За рулём легкавога аўтамабіля знаходзіўся жыхар Баранавічаў 1999 г.н. У ДТЗ ён не пацярпеў, машына атрымала механічныя пашкоджанні.
Загінулая жывёла перададзена раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Як і патрабуе заканадаўства ў такіх выпадках, вадзіцель выклікаў супрацоўнікаў АДАІ. Варта ведаць, што ў выпадку ДТЗ з удзелам дзікай жывёлы вадзіцель абавязаны дзейнічаць, як і пры звычайным ДТЗ: выклікаць міліцыю, каб факт быў абавязкова засведчаны. Калі вадзіцель паехаў з месца здарэння, то ў дачыненні да яго можа быць складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 18.16, які прадугледжвае штраф ад 5 да 25 базавых велічынь, нагадаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС Аляксандр АНІКЕВІЧ.