Школа-інтэрнат прымае заявы

З 3 па 21 чэрвеня 2024 года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Брэсцкая санаторная школа-інтэрнат» будзе ажыццяўляць прыем заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў V–IX класаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні хвароб касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі (скаліёз, кіфоз, прыроджаная анамалія развіцця (ПАР), хвароба Шэйермана-Мау і іншыя) на 2024/2025 навучальны год.

Для залічэння ў школу-інтэрнат неабходны наступныя дакументы:
заява на імя дырэктара санаторнай школы-інтэрната;
заключэнне УКК;
медыцынская даведка аб стане здароўя;
дакументы, што пацвярджаюць права навучэнца на льготы пры прыёме ў санаторную школу-інтэрнат (пры наяўнасці права на льготы).

Тэлефоны гарачай лініі: 8 (0162) 55-00-54 (сакратар Мельнічук Наталля Віктараўна), 8 (0162) 55-00-53 (дырэктар Коўшык Уладзімір Лявонцьевіч).
E-mail: schi@brestint.by. Сайт: internat.brest-edu.gov.by