Клопат як сродак выхавання. 1 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень абароны дзяцей

Чарговы ўрок дарожнай бяспекі ў дзіцячым садзе № 4
г. Ляхавічы праводзяць супрацоўнікі АДАІ РАУС.

1 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень абароны дзяцей. І гэта яшчэ адзін напамін усім дарослым пра тое, што дзецям патрэбны нашы пастаянныя ўвага, абарона, падтрымка, клопат і добры асабісты прыклад.

Навучыць, каб абараніць. Расказаць і паказаць так, каб хлопчыкі і дзяўчынкі не проста запомнілі правілы бяспекі, але і адпаведным чынам паводзілі сябе дома, на вуліцы, на праезнай частцы, каля вады. Такая важная задача стаіць перад дарослымі – бацькамі, настаўнікамі і выхавальнікамі, прадстаўнікамі розных службаў. Перад усімі намі!