Дзень поля. Семінар пад такой назвай адбыўся 28 мая. Мерапрыемства мела абласны статус, а базай яго правядзення стаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Ляхавіцкі»

Тэма вучобы – «Прымяненне і роля хімічных сродкаў аховы раслін у тэхналогіях вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Новае і перспектыўнае насенне палявых культур – асноўныя
фактары фарміравання ўраджаю».

БОЛЬШ ФОТА ТУТ


Сярод удзельнікаў семінара значыліся кіраўніцтва і спецыя-
лісты абласной інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, галоўныя аграномы і спецыялісты інспекцый па ахове раслін шэрага райсельгасхарчаў вобласці і іншыя. Ляхавіччыну прадстаўлялі спецыялісты ўпраў-
ення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на чале з кіраўніком –
першым намеснікам старшыні райвыканкама Васіліем Пыжыкам, старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко і галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Шымкевіч. Аднак «сольная» роля на семінары належала адной з шырока вядомых у свеце кампаній па распрацоўцы і вытворчасці сродкаў аховы раслін і насеннага матэрыялу сельгаскультур у асобе яе прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Фірма пазіцыянуе сябе як аднаго з лідараў на рынку сродкаў
аховы раслін і насення сельскагаспадарчых культур, ставіць сваёй
мэтай садзейнічанне павелічэнню вытворчасці якасных прадуктаў харчавання шляхам павышэння ўраджайнасці і якасці прадукцыі раслінаводства, эфектыўнасці і бяспекі іх вырошчвання пры імкненні максімальнага зніжэння ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
«Дзень поля» больш за дзве гадзіны працягваўся ў зале Русінавіцкага СДК. Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык расказаў гасцям пра АПК Ляхавіччыны. Пра тое, у прыватнасці, што раён займаецца вырошчваннем збожжавых, азімага рапсу, цукровых буракоў. А з улікам свайго завода па
першаснай перапрацоўцы льну і льнонасенстацыі ўдзяляецца значная ўвага «паўночнаму шоўку», сёлетнія пасевы якога складаюць 2 600 гектараў.
– За два апошнія гады ў раёне вырашана пытанне з забеспячэннем статкаў буйной рагатай жывёлы кармамі ўласнай вытворчасці. У многім – за кошт актывізацыі работы з люцэрнай, першы ўраджай якой гэтым часам закладзены ці закладваецца на сянаж, – адзначыў Васілій Пыжык.
Старшыня СВК Іван Вітко шчыра вітаў удзельнікаў семінара на зямлі «Ляхавіцкага». Яна, дарэчы сказаць, у гаспадарцы
высокімі характарыстыкамі ўрадлівасці не адрозніваецца.
– Бал ворыва складае 33 пункты.
А параўнальна нядаўна ён быў і ўвогуле 27. За кошт штогадова-
га ўнясення ў палі 40–45 тысяч тон арганічных угнаенняў атрымалася выйсці на сённяшнія 33, – паведаміў Іван Вітко.
Яшчэ ў «Ляхавіцкім» вельмі добрая жывёлагадоўля, ад кожнай
каровы тут у сярэднім атрымліваюць у год некалькі больш
за 8,9 тысячы кілаграмаў малака.
Адной з найбольш частых ва ўжыванні моўных канструкцый у ходзе семінара была «адсутнасць дажджу». Як следства – на палях з пасевамі ўжо з’явіліся пажоўкласці. Асабліва за апошні гарачы тыдзень. Азначаны трэнд у той або іншай ступені характэрны большасці сельгаскультур і арганізацый. Але найбольшае праяўленне ён атрымаў на лёгкіх, пераважна пясчаных, узвышаных участках палёў. Якіх, дарэчы, зусім нямала і ў «Ляхавіцкім».
Супрацоўнікі кампаніі, сярод якіх былі і спецыялісты з навуковай ступенню, выступілі з лекцыямі. Напрыклад, на тэмы пабудовы рацыянальнай сістэмы аховы палявых культур «фірменнымі» прэпаратамі ў залежнасці ад узроўню вытворчасці; прагнозу развіцця хвароб збожжавых культур у сезоне 2024 года, стратэгіі прымянення фунгіцыдаў у адна-, двух- і трохразовых сістэмах аховы, падбору аптымальных нормаў расходу прэпарата.
З завяршэннем тэарэтычнай часткі першы ў гэтым годзе абласны семінар «Дзень поля» накіраваўся ў палі СВК «Ляхавіцкі».
Папярэдне сумесна з Брэсцкай абласной дзяржінспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін прадстаўніцтва кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь праводзіла работы па закладцы дэманстрацыйных вопытаў на асноўных сельскагаспадарчых культурах па вывучэнні біялагічнай і эканамічнай эфектыўнасці шэрага тэхналагічных схем аховы палявых раслін. Адбыўся агляд участкаў палёў, на якіх выкарыстоўваліся «фірменныя» прэпараты, давалася ацэнка іх практычнай функцыянальнасці, можна было пачуць прагноз на будучы ўраджай і іншае.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.