Лагер “Сонейка” Востраўскай СШ адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых
Зноў лета, зноў цёпла і зноў аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Сонейка” Востраўскай СШ адчыняе свае дзверы для ўсіх жадаючых. Лагер «выгадаваў» не адно пакаленнне і дзеці штогод з радасцю тут адпачываюць і набіраюцца сілы.
3 чэрвеня пачалася новая старонка гісторыі гэтага цудоўнага месца дзяцінства.
У любым лагеры першы дзень вельмі важны, бо менавіта тады дзеці даведваюцца пра прыгоды і мерапрыемствы, якія іх чакаюць, але самае галоўнае — ствараюць каманды, з якімі будуць здабываць перамогу.
Наведвальникам лагеру дзень адзначыўся квэст-гульнёй, галоўнай задачай якой было знайсці ключ для адкрыцця змены.
Плануецца, што 15 дзён пройдуць ярка і незабыўна: дзеці адправяцца ў пяць паездак, дзе наведаюць самыя розныя прадпрыемствы Ляхавіцкага раёна і не толькі. Дзецям вельмі падабаецца гэты факт, бо такія вандроўкі — выдатная магчымасць пабываць там, куды ў звычайны дзень не трапіш.
Настаўнікі Востраўскай сярэдняй школы зробяць усё, каб адпачынак запомніўся цікавымі мерапрыемствамі, не менш цікавымі паездкамі, цудоўнымі эмоцыямі, а таксама захаваўся ў сэрцы з добрымі ўспамінамі.
Данііл ЗЕЛЯНЕЎСКІ, студэнт журфака БДУ.