Адразу два дыпломы заваявалі юныя ляхавічанкі на абласной алімпіядзе па пытаннях здаровага ладу жыцця
Адразу два дыпломы заваявалі юныя ляхавічанкі на абласной алімпіядзе па пытаннях здаровага ладу жыцця – гімназістка Эльвіра Багушэвіч удастоена дыплому I ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (настаўнік Аксана Гатоўчыц), а навучэнка 10 класа СШ №1 Маргарыта Рабцэвіч – дыплому II ступені (настаўнік Лілія Маслоўская).
Васьмікласніца Эльвіра ў алімпіядзе хоць і навічок, але адразу трапіла на вышэйшую ступень п’едэстала. Заданні алімпіяды складаюцца з пяці блокаў і ўключаюць веды пра лекавыя расліны, вірусныя захворванні, псіхічнае здароўе чалавека і г.д. Настаўнік біялогіі Аксана Гатоўчыц расказвае, што яе навучэнка займаецца ў хіміка-біялагічным профілі і сёлета заваявала на раённым этапе аліпмпіяды дыплом II ступені па біялогіі.
Настаўнік біялогіі Лілія Маслоўская вынікамі Маргарыты задаволена. Старшакласніца ўжо другі год паказвае на абласным этапе добрыя веды. А на рахунку педагога – гэта ўжо трэці дыплом запар (да гэтага ўладальніцай дыплома была Вікторыя Навіцкая, зараз ужо студэнтка).