Пляж прайшоў інструктаж. Зоны адпачынку на вадаёмах Ляхавіччыны адкрылі сезон

Зоны адпачынку на вадаёмах Ляхавіччыны адкрылі сезон.
Каб ён быў бяспечным, паклапаціліся многія службы. Справа за адпачывальнікамі.

Сярод самых папулярных у ляхавічан месцаў у цёплы перыяд года – зона адпачынку на рацэ Ведзьме. За апошнія гады тутэйшы пляж істотна памяняў сваё аблічча, і з кожным годам абновак для камфорту і разнастайнага адпачынку на прыбярэжнай тэрыторыі ўсё больш. Афіцыйна купальны сезон на Ляхавіччыне сёлета дазволены з пачатку мая. Камісія, у складзе якой прадстаўнікі раённай улады, прыродаахоўнай і санітарнай службаў, выратавальнікі, падпісала дазвол на афіцыйнае адкрыццё ў гэтым сезоне дзвюх зон адпачынку ў Ляхавіцкім раёне.

Аляксей ГАЛЯК, намеснік старшыні райвыканкама:
– Згодна з рашэннем райвыканкама, у Ляхавіцкім раёне вызначаны дзве зоны адпачынку: на рацэ Ведзьме ў райцэнтры і на Шчары ў аздараўленчым лагеры «Чайка». Што датычыць апошняй, то яна прызначана выключна для адпачынку тых, хто знаходзіцца ў летніку, і за парадкам на ёй сочыць аддзел па адукацыі райвыканкама. Гарадская – на балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Адзначу, усе службы істотна папрацавалі ў зоне сваёй адказнасці. Зоны адпачынку былі прыняты з першага разу. Але гэта не азначае, што маніторынгі, праверкі не будуць мець месца. На працягу ўсяго купальнага сезона прадстаўнікі розных службаў абавязкова будуць кантраляваць пытанні ў сваёй кампетэнцыі.

Віталій ЦІХАНАЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна:
– Праведзены традыцыйны комплекс мерапрыемстваў. Зроб-
лена даследаванне вады на рацэ Ведзьме. Вада адпавядае гігіенічным нарматывам, а гэта значыць – купанне дазваляецца. Такога кшталту пробы на працягу купальнага сезона бяруцца штотыднёва. Летась спецыялісты райЦГіЭ не выдалі ніводнага прадпісання на забарону купання: узятыя ў розны час пробы вады на мікрабіялагічныя (утрыманне кішэчнай палачкі) і санітарна-хімічныя паказчыкі адпавядалі норме. Санітарная служба і сёлета будзе трымаць на пастаянным кантролі якасць вады ў Ведзьме, а таксама стан прылягаючай тэрыторыі – своечасовае пад-
кошванне і вываз смецця, чысціню і парадак. Дарэчы, тэрыторыя зоны адпачынку апрацавана ад кляшчоў.

Іна ТРАЯНОЎСКАЯ, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
– У першую чаргу, увага была акцэнтавана на санітарным стане пляцовак, дзе ўстаноўлены кантэйнеры для збору смецця, у тым ліку для паасобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Былі зафіксаваны пэўныя недапрацоўкі, якія камунгас хутка
выправіў. Як і ў папярэднія гады, падчас суботнікаў прадстаў-
нікі розных арганізацый і прадпрыемстваў Ляхавіччыны гэтай вясной добра папрацавалі на добраўпарадкаванні прыбярэжнай тэрыторыі і навялі тут парадак.
Па-ранейшаму на парадку дня пытанне з водарасцямі. У красавіку 2024 года тэму ў чарговы раз узнялі жыхары райцэнтра, якія звярнуліся з просьбай да кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама аб садзейнічанні ў вырашэнні пытання па ачыстцы ракі Ведзьмы ў Ляхавічах. Ляхавіцкі райвыканкам накіраваў прапанову ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў аб магчымасці ўключэння гэтага пытання ў 2025 годзе ў дзяржпраграму «Ахова прыроды» з адпаведным фінансаваннем.

Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ, начальнік участка добраўпарадкавання КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»:
– Упэўнены, адпачывальнікі будуць задаволены тымі пераўтварэннямі, якія адбыліся сёлета на пляжы, падыходзе і пад’ездзе да яго. На пастаяннай аснове праводзіцца ачыстка ракі, добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі, аўтастаянка для транспарту. На пляжы – усё для зручнасці адпачывальнікаў: лавачкі, раздзявальні, туалеты, пляцоўкі для гульнявых відаў спорту і дзіцячыя. Навесы падрамантаваны, падфарбаваны, абноўлены. Рамантуюцца, па неабходнасці мяняюцца лавачкі і «грыбкі», дарожкі, знакі, іншыя аб’екты, падсыпаецца чысты пясок. Абкошванне травы – яшчэ адзін важны крок да парадку. У гэтым сезоне днямі правялі ўжо трэцяе абкошванне. Сёлета ёсць і абноўкі: уладкаваны спартыўныя пляцоўкі – валейбольная і для міні-футбола. Хлопчыкам і дзяўчынкам даспадобы дзіцячая пляцоўка з арэлямі, турнікамі, пясочніцай. Не забываем і пра штодзённае прыбіранне, а вываз смецця ажыццяўляецца не толькі па графіку, але і па меры напаўняльнасці кантэйнераў. На працягу ўсяго сезона будзем падтрымліваць чысціню.
У парадку вялікую ролю адыгрывае культура паводзін адпачывальнікаў. Калі прыбіраць пасля сябе смецце, выкідаць яго ў спецыяльныя кантэйнеры, не давядзецца наступны
раз адпачываць на брудным пляжы.

Дзмітрый НОВІК, старшы інжынер РАНС:
– Канешне, бяспека – аснова асноў падчас купальнага сезона. Заўваг з боку нашай службы перад прыёмкай зон адпачынку не было. Усе мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне жыцця
і здароўя людзей на вадзе,
праведзены. Таму дазвол на выкарыстанне атрымалі ўсе афіцыйныя зоны адпачынку. Што датычыцца так званых дзікіх пляжаў, то адпачываць і купацца там і небяспечна для жыцця, і пагражае штрафам. Праводзім рэйды як па афіцыйных зонах адпачынку, так і там, дзе купанне не дазволена. У маі гэтага года наведалі восем месцаў адпачынку ў Ляхавіцкім раёне. Асноўная мэта – прафілактыка няшчасных выпадкаў.
Звярну ўвагу яшчэ на адну акалічнасць. З пачаткам лета да вады спяшаюцца не толькі купальшчыкі, але і аматары пакатацца на маторках ці гідрацыклах. Але перш чым сесці за штурвал воднага транспарту, неабходна атрымаць права на кіраванне ім і прайсці тэхагляд плаўсродкаў. Будзем маніторыць выкананне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі маламерных суднаў. Напрыклад, ім забаронена знаходзіцца ў месцах,
адведзеных для купання.

Аляксандр ШЧАЎРОЎСКІ, старшыня раённай арганізацыі Асвода:
– У поўнай гатоўнасці – станцыя Асвода. Дапоўнены і абноўлены інфармацыйныя стэнды, дзе размяшчаюцца інфармацыя пра правілы паводзін на вадзе і каля вады, пра дазвол ці забарону купання, даныя пра тэмпературу вады і паветра, нагадваюцца тэлефоны экстранных службаў і іншае. Агароджана дзіцячая купальня. На шлюзе ўладкавана шыльда з надпісам «Купацца забараняецца», датычыць гэта месца купання, а не якасці вады. З пачатку мая на выратавальным пасту на рацэ Ведзьме дзяжурыць матрос-выратавальнік, які прайшоў вучэбныя трэніроўкі і заняткі па аказанні першай меддапамогі пацярпелым. Акрамя таго, дапамогу аказвае добраахвотны памочнік – выкладчык аграрнага каледжа. Нагадаю, што і самім адпачывальнікам неабходна клапаціцца, каб адпачынак каля вады прынёс толькі станоўчыя эмоцыі і добрыя ўспаміны: не заплываць за буйкі, уважліва сачыць за дзецьмі,
не адпускаць іх у ваду адных, не купацца ў нецвярозым
стане. Невыкананне гэтых элементарных правілаў можа прывесці да бяды. Ужо не аднойчы адпраўлялі з пляжа дзяцей ва ўзросце
да 14 гадоў, якія прыйшлі без суправаджэння дарослых.

Падрыхтавала Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.