На канвееры Ляхавіцкага кансервавага завода гэтымі днямі перапрацоўваюць шчаўе

На канвееры Ляхавіцкага кансервавага завода гэтымі днямі перапрацоўваюць шчаўе, сабранае на палетках уласнай падсобнай гаспадаркі.

За сезон у планах прадпрыемства сабраць каля 300 тон зяленіва.

Штодзень 20 працаўнікоў прыступаюць да зрэзкі расліны ў шэсць гадзін раніцы, а літаральна праз гадзіну восем тон свежага зялёнага лісця паступае на перапрацоўку.

Фуры з гатовай прадукцыяй накіроўваюцца па ўсёй Беларусі ў гандлёвыя сеткі, воінскія часці, установы аховы здароўя і г. д. Смак ляхавіцкага шчаўя ведаюць і расійскія спажыўцы. Летась, напрыклад, трэцяя частка выпушчаных кансерваў адправілася да нашых суседзяў.