Трагедыя на працоўным месцы. У адным з сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна на працоўным месцы здарыўся няшчасны выпадак


Раніцай 3 чэрвеня ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна здарыўся няшчасны выпадак – на працоўным месцы быў траўмаваны 59-гадовы трактарыст-машыніст. Папярэдне ўстаноўлена, што траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ён атрымаў падчас загрузкі сенажу ў кормараздатчык.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Па факце здарэння РАСК праводзіць праверку, назначана судова-медыцынская экспертыза.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК