Папярэджанне ад чыгуначнікаў

Баранавіцкая дыстанцыя пуці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі нагадала жыхарам раёна, што ў летні перыяд будуць праводзіцца работы па апрацоўцы гербіцыдам чыгуначнага пуці і паласы адводу. На гэтай тэрыторыі забаронена нарыхтоўка сенакоснай травы і выпас жывёлы.
Чыгуначнікі звярнуліся з просьбай устрымацца ад наведвання чыгуначнага пуці і паласы адводу.