«Заправіўся» за чужы кошт. Вадзіцель адной з устаноў Ляхавіцкага раёна з дапамогай спецчыпа для запраўкі службовага аўтамабіля зліваў на АЗС паліва ў свае каністры
РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце прысваення або растраты маёмасці асобай, якой яна даверана.
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ляхавіцкага РАУС пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у аграпрамысловым комплексе выявілі, што вадзіцель адной з устаноў раёна сістэматычна з дапамогай спецчыпа для запраўкі службовага аўтамабіля зліваў на АЗС паліва ў свае каністры. У выніку выкрадзена больш за 200 літраў паліва.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,начальнік РАСК.