Ажаніцца ў маі. Некаторыя жыхары Ляхавіччыны не павяліся на народныя забароны майскіх вяселляў

Некаторыя жыхары Ляхавіччыны не павяліся на народныя забароны майскіх вяселляў і выбралі вясновы месяц датай стварэння сваіх сем’яў. Дзевяць шлюбаў заключана ў аддзеле загса райвыканкама, тры – у Крывошынскім сельвыканкаме.
Сярэдні ўзрост майскіх жаніхоў – 38 гадоў, нявестам у сярэднім 36. Самымі юнымі былі 24-гадовы жаніх, 20-гадовая нявеста. Зарэгістравалі адносіны і 65-гадовая жыхарка раёна і яе 67-гадовы абраннік.
Марш Мендэльсона ў вясенні месяц гучаў, у тым ліку, для грамадзяніна Грузіі і грамадзянкі Беларусі.
У маі зарэгістравана шэсць нараджэнняў, два з іх у сельвыканкамах – Конькаўскім і Навасёлкаўскім.
Дзяўчынкай мая стала Дар’я, вага якой пры нараджэнні склала 3 760 грамаў і рост 53 сантыментры, Дзюймоўкай – Адэліна з вагой 3 160 грамаў пры росце 52 сантыметры.
Першынец зарэгістраваны ў трох сем’ях, другое дзіця таксама ў трох.
Сярод майскіх дзяўчынак дзве Адэліны, Сафія і Дар’я. Сыноў бацькі назвалі Арцёмам і Дзмітрыем.
Сярэдні ўзрост майскага бацькі – 31 год,
маці – 25. Бацькам стаў 19-гадовы жыхар Ляхавіччыны, маці – 17-гадовая. У маі максімальны ўзрост бацькі – 42 гады, маці – 34.
Вольга НОВІК,
начальнік аддзела загса райвыканкама.