У Ляхавіцкім раёне падведзены вынікі раённага фотаконкурсу «Будзе вечнай пра герояў памяць»

У Ляхавіцкім раёне падведзены вынікі раённага фотаконкурсу «Будзе вечнай пра герояў памяць», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Сусветнага дня веласіпеда.

Для нас самае галоўнае, каб гісторыю тых падзей, подзвігі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў памяталі дзеці, унукі і праўнукі. Каб яны ганарыліся сваёй краінай і заўсёды былі гатовы стаць на яе абарону. На конкурс было прадстаўлена 58 фотаработ, некаторыя нават суправаджаліся геалакацыяй, відэафайламі, вершаванымі радкамі, — адзначыла арганізатар конкурсу галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.

Дыпломам I ступені ўзнагароджана навучэнка гімназіі Сафія Цёсава,
дыплом II ступені – у навучэнцаў СШ № 1 (кіраўнік Людміла Курловіч),
дыпломы III ступені – у навучэнцаў Дараўскай СШ (кіраўнік Ганна Арэхава) і Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча (кіраўнік Сяргей Турчанка).