Жаданне смеціць адменіцца штрафам
Ізноў у райцэнтры прыцягнуў увагу адрас завулак Фестывальны, 2 і не толькі. Адносна нядаўна пабудаваны дом часта гучыць як адрас безгаспадарчасці. На гэты раз падпісчыца Instagram даслала відэа, дзе бачна, што тэрыторыя вакол дома і каля дзіцячай пляцоўкі засмечана.
Канешне, у людзей пытанні да работы камунгаса. Але ж не камунгас там смеціць! Магчыма, з дзяцінства варта прывіваць дзецям жаданне жыць у чысціні і не смеціць там, дзе твой дом! А дарослым не забываць пра тое, што з іх бяруць прыклад дзеці. Там жа сапраўды ўтульнае месца для адпачынку – побач дзіцячая пляцоўка, лавачкі. Няўжо складана пасля сябе прыбраць? Пытанне да выхавання!
Як адзначыў дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі, сітуацыю ў чарговы раз выправяць. На жаль, тыя, хто там смеціць, не імкнуцца выпраўляцца, не шкадуюць працу іншых. Такая сітуацыя паўтараецца зноў і зноў.
Магчыма тых, хто смеціць, аб’яднае не толькі жаданне нашкодзіць, а яшчэ і адказаць за зробленае.
Згодна з артыкулам 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі цягне накладанне штрафу на грамадзян у памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да
100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да
1 000 базавых велічынь.