Зноў у паездку! У аздараўленчым лагеры «Сонейка» зноў экскурсія

План паездак Востраўскай сярэдняй школы у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Сонейка» працягвае дзейнічаць. І па ім 17 чэрвеня дзеці адправіліся ў Баранавіцкі краязнаўчы музей і горад Баранавічы.
Галоўнай мэтай наведвання было бліжэй пазнаёміцца з падзеямі  Другой сусветнай вайны на нашых землях. Таму дзеці мелі магчымасць пабываць у розных выставачных залах, дзе ім падрабязней раскрылі гэту тэму. Напрыклад,  даведаліся пра генацыд, канцлагеры і як вызвалялі ад захопнікаў баранавіцую зямлю.
Наступнае, пра што расказалі рабятам, гэта пра багатую флору і фауну родных мясцін. Наведвальнікі лагера змаглі бліжэй, у прамым і пераносным значэнні, пазнаёміцца з прадстаўнікамі нашых лясоў і не толькі.
Гэты дзень запомніцца дзецям тым, што яны атрымалі шмат новай інфармацы і прыемна правялі час .

Данііл ЗЕЛЯНЕЎСКІ, студэнт журфака БДУ.