Крок да самастойнага жыцця. Радаснае свята наступіла для адзінаццацікласнікаў Востраўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна

Пэўна, самае сумнае  свята для адзіннаццацікласнікаў –   выпускны вечар. Менавіта тады яны апошні раз, у стане вучняў, бачаць твары тых хто быў з імі усе адзінаццаць гадоў побач. Настаўнікі, бацькі, сябры – усім ім таксама  сумна, як і выпускнікам.


Аднак час ідзе, і такое сумнае і пры гэтым радаснае свята наступіла для адзінаццацікласнікаў Востраўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна. У пятніцу яны не толькі атрымалі адзін з галоўных дакументаў у сваім жыцці – атэстат, а яшчэ пачулі шмат прыемных слоў ад бацькоў і самыя шчырыя пажаданні ад адміністрацыі школы.
Як заўсёды адзінаццацікласнікі станцавалі выпускны вальс, а па новай традыцыі вучні малодшых класаў змаглі нагадаць выпускнікам найлепшыя моманты іх вучэбнага  часу.
На жаль гэтыя 4 спрытныя хлопцы і 2 прыгожыя дзяўчынкі, ужо не сядуць за парты ў якасці вучняў. Аднак адназначна будуць з цеплынёй у сэрцы успамінаць пра родную школу.

Данііл ЗЕЛЯНЕЎСКІ, студэнт журфака БДУ.