Графік насычаны, тэмы актуальныя. У пятніцу дэпутат Палаты прадстаўнікоў правёў чарговы прыём грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме

Даволі насычаным стаў мінулы тыдзень у працоўным графіку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7
Георгія Хлябовіча.

БОЛЬШ фота тут

Сярод разнапланавых мерапрыемстваў з удзелам парламентарыя – маніторынг цэн. Гэта пытанне пад пастаяннай увагай дэпутатаў. У Ляхавіцкім раёне Георгій Хлябовіч азнаёміўся з работай магазіна «Родны кут» у аграгарадку Дарава.
– Прэзідэнт Беларусі паставіў задачу, каб у магазінах сельскай мясцовасці быў дастаткова шырокі выбар разнастайных тавараў, як прадуктаў, так і прамысловай групы. Таму на пастаяннай
аснове кантралюем гэты працэс. Адзначу, што ў тых магазінах Ляхавіцкага райпо, дзе давялося пабываць, усё ў парадку з асартыментам, якасцю тавараў, няма праблем і ў плане цэн.
Не было і скаргаў з боку мясцовых жыхароў на работу магазінаў і абслугоўванне.
Раённае спажывецкае таварыства вядзе мэтанакіраваную работу над пашырэннем асартыменту па ўсіх таварных групах. На паліцах гандлёвых кропак больш за 90 працэнтаў прадукцыі – беларускіх вытворцаў. Дастаткова шырокая прадстаўлена лінейка тавараў уласнай вытворчасці Ляхавіцкага райпо, – расказаў Георгій Хлябовіч.
Акрамя таго, дэпутат Парламента выслухаў пытанні, з якімі да яго звярнуліся аграгараджане і вяскоўцы.
–Бадай самае распаўсюджаная праблема – работа жыллёва-камунальнай службы і стан дарог. Прычым актуальныя гэтыя тэмы для жыхароў і Ляхавіцкага, і Ганцавіцкага, і Баранавіцкага раёнаў. Напрыклад, жыхары Малога Падлесся звярну-
ліся з просьбай наконт добраўпарадкавання тэрыторыі могілак. Даручэнне па ўрэгуляванні пытання перададзена кіраўніцтву Ляхавіцкага камунгаса, у чыёй зоне адказнасці вясковыя могілкі. А вось жыхароў Малога Гарадзішча хвалюе тэма аднаўлення парадку пасля пракладкі камунгасам водаправода. І гэта сітуацыя ўзята на кантроль, – падкрэслівае Георгій Хлябовіч.
У пятніцу дэпутат Палаты прадстаўнікоў правёў чарговы прыём грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме.
Добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі, утрыманне  дзіцячых гульнявых пляцовак – яшчэ адно пытанне, што ўзнялі ляхавічане. Праблему Георгій Хлябовіч вырашаў разам са старшынёй Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрыем Чаранкевічам і дырэктарам КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэем Чайкоўскім.
– На выездзе было відавочна, што праблема існуе. Як зразумела і тое, што яе трэба вырашаць, не адкладваючы на потым, бо гэта не толькі неэстэтычна, але і небяспечна, можа прывесці да траўмы. Таму перад дырэктарам камунгаса пастаўлена задача па прыняцці мер для хуткага выпраўлення сітуацыі. Як прагучала ў размове з кіраўніком дэпутацкага корпуса Ляхавіччыны, раённая ўлада трымае пытанне на кантролі, – адзначыў дэпутат Парламента.
І, канешне, напярэдадні прафесійнага свята – Дня медыцынскіх работнікаў, –колішні галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч скарыстаўся магчымасцю павіншаваць ва ўрачыстай абстаноўцы падчас канцэрта сваіх калег з надыходзячым святам. Але не толькі віншаваннямі адзначылася мінулая пятніца для практыкуючага ўрача. У ляхавіцкай бальніцы Георгій Хлябовіч правёў сваю чарговую аперацыю.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.