Анлайн-развод. Напачатку чэрвеня супрацоўнікі Ляхавіцкага РАСК узбудзілі тры справы па па факце махлярства
Напачатку чэрвеня супрацоўнікі РАСК узбудзілі тры справы па частцы 1 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса па факце махлярства.
Ляхавічанка 1996 г. н. знайшла ў інтэрнэце аб’яву пра продаж дзіцячай каляскі і ложка і перавяла на рахунак прадаўца 775 рублёў. Пасля грашовай аперацыі той перастаў выходзіць на сувязь.
Жыхар раёна 2002 г. н. вырашыў арандаваць у сталіцы кватэру і перавёў гаспадару аванс у памеры 100 рублёў. У выніку
ні кватэры, ні грошай.
Ляхавічанка 1960 г. н. прачытала аб’яву пра продаж садовых арэляў і вырашыла іх набыць. Перавяла прадаўцу 550 рублёў. У адказ – цішыня.
З пачатку года супрацоўнікі РАСК па факце махлярства ўзбудзілі дзевяць крымінальных спраў на суму больш за 10 тысяч рублёў.
Каб радасць анлайн-пакупак не была азмрочана стратай грошай, супрацоўнікі райаддзела СК рэкамендуюць звярнуць увагу на некаторыя патэнцыяльна небяспечныя моманты. Па-першае, гэта нізкая цана за тавар. Зламыснікі часта выкарыстоўваюць такі прыём для прыцягнення ахвяр. Па-другое – патрабаванне перадаплаты. Калі прадавец прапануе зрабіць авансавы плацеж за тавар, асабліва з выкарыстаннем ананімных плацежных сістэм, электронных грошай або пры дапамозе банкаўскага пераводу на карту, выдадзеную на імя прыватнай асобы, трэба разумець, што такая аперацыя з’яўляецца небяспечнай. Пакупніку варта занепакоіцца і калі адсутнічае варыянт кур’ерскай дастаўкі і самавывазу тавару, няма кантактнай інфармацыі і звестак пра прадаўца. Варта быць уважлівым, калі на сайце інтэрнэт-магазіна няма звестак пра арганізацыю ці індывідуальнага прадпрымальніка, а кантакты прадстаўлены толькі формай зваротнай сувязі і мабільным тэлефонам. Такая «гандлёвая кропка» можа ўяўляць небяспеку. Патрабуе насцярожанасці і адсутнасць у прадаўца так званай гісторыі або нядаўна створаны ўліковы запіс.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
начальнік РАСК.