Наглядныя органы правядуць праверкі

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю 14 чэрвеня размешчаны планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе 2024 года.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці сумесна з дзяржаўнымі органамі правёў работу па фарміраванні плана выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці на другое паўгоддзе 2024 года.
У план уключаны 300 праверак у адносінах да 267 суб’ектаў гаспадарання, з іх 212 (70,7 працэнта) – праверкі наглядных органаў (пытанні, што датычаць забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя). Пры гэтым 26 суб’ектаў будуць правераны ў рамках сумесных праверак адначасова некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі.
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – 59 (19,7 працэнта ад агульнай колькасці), Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – 41 (13,7 працэнта), Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – 38 (12,7 працэнта). Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці плануе правесці 11 праверак.
У план выбарачных праверак уключэнне новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўцы па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадку выключэння праверкі, выключэння са складу выканаўцаў праверкі або пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.

КДК Брэсцкай вобласці.