Урокі мінулага для шчаслівага сёння. На Ляхавіччыне працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Гаварыць пра галоўнае, дзяржаўна важнае,а яшчэ абмеркаваць тое, што хвалюе тут і цяпер у плане штодзённага камфорту, бытавых момантаў і планаў на перспектыву, – такі працоўны план работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія на Ляхавіччыне працавалі ў мінулы чацвер. ІПГ на чале са старшынёй райвыканкама сустрэлася з калектывам ТБЗ «Ляхавіцкі.

Восем дзесяцігоддзяў – ад вызвалення да моцнай незалежнасці – Беларусь прайшла няпросты шлях, побач з савецкімі краінамі ўзнімалася з полымя фашысцкай жорсткасці, не змірылася з нацысцкім планам знішчэння. Мы не прабачым бязлітаснасць у Брэсцкай крэпасці, бесчалавечнасць у Хатыні і яе сёстрах, не забудзем, што было ў Калдычэве, Стасіне… І такіх ранаў на сэрцах беларусаў шмат. А наша гісторыя ніколі не забудзе бессмяротны подзвіг герояў. Аперацыя «Баграціён» – унікальная ў сваім родзе стратэгічная наступальная аперацыя, у яе вялікім сэнсе – еднасць савецкага народа супраць фашысцкай чумы. Гісторыя ўвекавечыла «Баграціён» як буйнейшае паражэнне ў ваеннай гісторый Германіі.
– Гісторыя навучыла нас быць адзінымі, берагчы мір і памятаць урокі мінулага. У вайне на шляху да перамогі ляжаць вялікая страта, горыч і жалоба. Лепш вывучыць такі ўрок па вучэбніках гісторыі, – адзначыла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Глушко.
І моладзь павінна перадаць наступным пакаленням тое, што дасталося ў спадчыну, – нашу самабытнасць, гістарычнае мінулае і,
канешне, беларускі мір.
Сёння наша моладзь штодзённа робіць выбар – і гэты выбар свабодны: дзе вучыцца, працаваць, дзе заснаваць сваё сямейнае
мястэчка…
– Дзяржава стварае ўсе ўмовы, каб наша моладзь магла рэалізаваць сябе. Колькасць маладых людзей у Ляхавіцкім раёне ва ўзросце ад 14 да 31 года на 1 студзеня 2023 года складае 3 252 чалавекі або 14,5 працэнта ад колькасці жыхароў раёна. Імкнёмся чуць і бачыць маладзёжныя ініцыятывы. Ярка сёння заяўляюць пра сябе і праекты райкама БРСМ, які акумулюе вакол сябе не толькі навучэнцкую
моладзь, але і працоўную, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак.
Завяршылі сустрэчу пытаннямі, якія цяпер на алоўку ў старшыні райвыканкама.
– Раённая ўлада адкрыта да дыялогу з людзьмі, прыемна, што нашы прамыя лініі і прыёмы грамадзян заўжды напоўнены пытаннямі, заўвагамі, прапановамі. Гэта гаворыць пра нашых грамадзян, як пра людзей зацікаўленых у развіцці. Ляхавічане не гатовы сядзець склаўшы рукі, ініцыююць, і мы стараемся ісці заўсёды насустрач, –
адзначыў кіраўнік раёна Мікалай Мароз.
Сярод пытанняў лідзіруюць тыя, што датычаць камфорту жыцця. Напрыклад, тэрміны завяршэння рэканструкцыі водаправода ў аграгарадку Малое Гарадзішча. У населеным пункце ёсць свая станцыя абязжалезвання, аднак састарэлыя трубы не даюць неабходную якасць вады. Пакуль. Як паведаміў «ЛВ» дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чакоўскі, у 2023 годзе пачалася замена старых труб на новыя, а ў сувязі з тым, што гэта пераходны аб’ект, работы будуць завершаны ў ліпені гэтага года. Безумоўна, пасля здачы аб’екта абяцаецца добраўпарадкаванне і асфальтаванне.
Яшчэ адно пытанне тычылася харчовага забеспячэння. У трох магазінах у Тухавічах (адзін мясцовага райпо, два – прыватныя) у выхадныя, як заверылі вяскоўцы, не купіць хлеба – хутра разбіраюць. Як адзначыў старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч, сітуацыю возьмуць пад кантроль.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара.