Участковы дапаможа! На прамой лініі «ЛВ» — намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС

У аўторак, 25 чэрвеня, падчас прамой лініі «ЛВ» на пытанні, што датычаць дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі, адкажа намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Ісаханаў.

Камусьці не дае спакою шумны сусед, у кагосьці родны чалавек злоўжывае алкаголем і падымае руку на дамашніх, ёсць іншыя пытанні да ўчастковага па правапарушэннях у сямейна-бытавой сферы. Што рабіць у такіх выпадках і куды звяртацца, як адстаяць законным спосабам свае правы? Задаць хвалюючыя пытанні можна папярэдне 24 чэрвеня ў рабочы час:
з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін і падчас прамой лініі 25 чэрвеня з 12 да 13 гадзін па нумары 6-06-68 (рэдакцыя «ЛВ»).