Дзеля эканамічнай бяспекі і гістарычнай справядлівасці. 26 чэрвеня ў прафесійным календары Беларусі пазначана як Дзень работнікаў пракуратуры

26 чэрвеня ў прафесійным календары Беларусі пазначана як Дзень работнікаў пракуратуры. Яе супрацоўнікі штодня вырашаюць задачы па абароне інтарэсаў дзяржавы, грамадства і грамадзян. Пра прыярытэтныя напрамкі і вынікі работы – у размове з пракурорам Ляхавіцкага раёна Ігарам Палыкам.

Ігар Леанідавіч, па якіх напрамках вядзе работу пракуратура раёна?
– У ліку прыярытэтных напрамкаў – нагляд за выканан-нем заканадаўства ў сферы эканомікі, у тым ліку ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу, за адпаведнасцю закону дзейнасці аддзела ўнутраных спраў і аддзела Следчага камітэта, судовых пастаноў, захаваннем заканадаўства пры іх выкананні. Таксама займаемся каардынацыяй дзейнасці па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
Дапоўню сказанае лічбамі. У 2023 годзе ў розных галінах і сферах раёна праведзена 38 пракурорскіх праверак (сёлета – 13), па іх выніках унесена 31 прадстаўленне і вынесена 23 прад-пісанні (у 2024 годзе – 15 і 23 адпаведна). Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду 69 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 24 – да матэрыяльнай (у бягучым годзе – 54 і 12 адпаведна).
Даводзіцца канстатаваць, расце колькасць правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. Толькі нека-торыя факты. У мінулым годзе пракурорам раёна ўзбуджана 10 крымінальных спраў, з якіх 8 – у сферы сямейна-бытавых адносін. Акрамя таго, па патрабаванні пракуратуры да адміністра-цыйнай адказнасці прыцягнуты 70 грамадзян, з якіх 66 пераступілі закон у сям’і, дома, пры выхаванні дзяцей. Прычым 35 атрымалі афіцыйныя папярэджанні пра недапушчальнасць паўтор-нага ўчынення парушэнняў. Пра што гэта сведчыць? Па-першае, што патрабуецца больш якасная прафілактычная работа па недапушчэнні насілля ў сям’і. Тут трэба ўзмацніць работу як установам адукацыі, так і праваахоўным органам, сацыяльнай службе, медыкам –
своечасова выяўляць неўладкаваныя і праблемныя сем’і. На асаблівым кантролі павінна быць абарона правоў непаўналетніх. Ёсць прыклады, і яны не адзінкавыя, калі жаданне зарабіць лёгкія грошы прыводзіць да злачынства ўжо ў падлеткавым узросце. Бацькі павінны трымаць руку на пульсе і хутка рэагаваць, калі заўважылі пэўныя адхіленні ў паводзінах ці стане дзіцяці. Важна і школам займацца прававым выхаваннем.
Пракуратурай вядзецца мэтанакіраваная работа па супрацьдзеянні экстрэмізму. Летась 13 чалавек атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці экстрэмісцкіх паводзін, сёлета іх колькасць дасягнула ўжо 18 чалавек.
У мінулым годзе пракуратура прад’явіла 18 іскаў у парадку грамадзянскага судаводства па эканамічных справах у інтарэсах дзяржавы, арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і грамадзян на суму больш за 327 тысяч рублёў.
Адзін з прыярытэтаў – нагляд за выкананнем заканадаўства ў сферы аграпрамысловага комплексу. Пытанне даволі сур’ёзнае, бо размова ідзе пра харчовую бяспеку краіны. Сельгасарганізацыям раёна наносіцца значная шкода па прычыне неналежнага забеспячэння захаванасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы, стану малочнатаварных фермаў, парушэння рэгламентаў па доглядзе, утрыманні і кармленні жывёлы. Таму пракуратура пастаянна правярае ўсе гаспадаркі раёна, трымаем на кантролі, як ухіляюцца выяўле-ныя парушэнні. Пра выніковасць такой дзейнасці гаворыць тое, што ў раёне зменшылася колькасць выпадкаў падзяжу БРЖ.

Наколькі сённяшняй пракуратуры ўласціва адкрытасць у рабоце?
– Пракуратура – не закрытае ведамства. Пытанні выканання заканадаўства і барацьбы са злачыннасцю разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама, апаратных нарадах у старшыні райвыканкама і міжведамасных пасяджэннях. Сярод нядаўніх тэм – разгляд прадстаўлення пракуратуры аб выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў. У 2024 годзе пра-ведзены дзве пракурорскія праверкі па выкананні дзяржаў-ных сацыяльных стандартаў, вынесены тры прадстаўленні.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях таксама на парадку дня пракурорскай работы. Праводзім прыёмы як у пракуратуры, так і выязныя. Асноўныя тэмы, якія агучваюць землякі, тычацца законнасці прынятых супрацоўнікамі РАУС і РАСК рашэнняў у межах расследаван-ня крымінальных спраў.

Раскажыце, калі ласка, пра работу ў межах расследавання крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны…
– Справа аб генацыдзе бела-рускага народа – нішто іншае, як аднаўленне і захаванне гістарычнай справядлівасці. Мы, беларусы, не маем права не ведаць і забыць пра масавыя знішчэнні людзей у гады Другой сусветнай вайны. Як і не павінны дапусціць перапісвання гісторыі. Нашы дзеці, унукі, праўнукі павінны ведаць і перадаваць наступным пакаленням гістарычную праўду пра герояў Вялікай Айчыннай, пра тых, хто здабыў Вялікую Перамогу і вызваліў свет ад фашызму. У Ляхавіцкім раёне праводзіцца значная работа. Дапытаны не адзін дзясятак сведкаў і пацярпелых, праве-дзена каля сотні аглядаў месцаў здарэнняў: населеных пунктаў, месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян, месцаў пахавання. За тры гады, што ідзе расследаван-не, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна выяўлены шэраг раней невядомых фактаў генацыду з 1941 па 1944 год. Супрацоўнікі пракуратуры часта наведваюць школы, каледж, дзе расказваюць як расследуецца справа генацыду беларускага народа, пра новыя факты і знаходкі. Адзначу зацікаў-ленасць, з якой і падлеткі, і моладзь, і дарослыя ўспрымаюць інфармацыю ў гэтым напрамку. Гэта таксама адзнака нашай рабоце.

– Згадзіцеся, многае ў рабо-це і яе выніках залежыць ад прафесіяналізму супрацоўнікаў…
– Сапраўды, спалучэнне прафесіяналізму і здаровай амбіцыйнасці, вопыту і маладосці дазваляюць паспяхова выконваць задачы, пастаўленыя перад пракуратурай раёна. Мае значэнне і прафесійны гонар. Дзейнасць пракуратуры Ляхавіцкага раёна неаднойчы атрымлівала станоўчую адзнаку ад вышэйшых пракурорскіх структур, а таксама мясцовых органаў улады. Вось і сёлета напярэдадні прафесійнага свята шэраг супрацоўнікаў пракуратуры Ляхавіцкага раёна адзначаны ўзнагародамі.
За апошні час кадравы склад пракуратуры не мяняецца. Зараз тут працуе сем чалавек, з іх трое – пракурорскія работнікі.
Напярэдадні прафесійнага свята словы прызнання і падзякі за працу адрасую ўсім работнікам пракуратуры, якія добрасумленна выконваюць свой службовы абавязак, асаблівыя словы віншавання і падзякі – ветэранам органаў пракуратуры. Усім жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і стваральнасці.

Гутарыла Галіна КАНЬКО.