З узнагародай!
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую працу, прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры – узнагароджана вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці пракуратуры Ляхавіцкага раёна Валянціна КАЖАНЕЎСКАЯ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і ўмацаванне правапарадку і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры – адзначаны намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна юрыст 1-га класа Станіслаў ДАВІДАВІЧУС.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны: за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую ініцыятыву і актыўнасць у рабоце, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры – памочнік пракурора Ляхавіцкага раёна Яўгеній ВІЛЬКОЎСКІ;
за добрасумленную працу, актыўную дзейнасць па ахове правоў і інтарэсаў грамадзян пры аказанні юрыдычнай дапамогі і ў сувязі з 80-годдзем з дня стварэння Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў –
загадчык юрыдычнай кансультацыі Ляхавіцкага раёна Васілій ПЕТРЫЎ.