Дарагія юнакі і дзяўчаты! Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва

Фота з архіва «ЛВ»

Маладосць – цікавы час, напоўнены жаданнем тварыць, увасабляць у жыццё самыя смелыя задумкі і мары. Гэта час надзей, адкрыццяў, рэалізацыі крэатыўных планаў.
На вас, моладзь, ускладаецца вялікая адказнасць за захаванне традыцый, гісторыі і культуры роднага краю, стварэнне дастойнага жыцця пажылым людзям і выхаванне падрастаючага пакалення. Вы – надзея і апора, сіла, якая аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню.
Перакананы, што вашы энергія і ініцыятыўнасць, здольнасць нестандартна мысліць мнагакратна павялічаць патэнцыял развіцця раёна і краіны ў цэлым.
У гэты святочны дзень жадаем вам насычанага і разнастайнага жыцця, няхай у ім знойдзецца месца для ўсяго – вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай дзейнасці, кахання і сяброўства! Верце ў сябе і ў свае сілы, стаўце перад сабой самыя смелыя мэты, і няхай ва ўсіх добрых справах і пачынаннях вам спадарожнічае ўдача.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.           РАЁННЫ САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.