У моладзі дзён многа. Чэрвень завяршае самае рамантычна-натхнёнае свята – Дзень моладзі і студэнцтва

Чэрвень завяршае самае рамантычна-натхнёнае свята – Дзень моладзі і студэнцтва. І віншаванні ў гэты дзень на Ляхавіччыне прымаюць больш за 3 300 юнакоў і дзяўчат. Менавіта столькі па апошніх даных у раёне налічваецца моладзі, сярод іх у радах БРСМ – больш за 1 300.

Сёння ў гарадскім парку па вуліцы Дзесюкевіча чакаецца Дзень творчасці моладзі і студэнцтва «#Моладзь, #Традыцыі, #Будучыня». А папярэднічаў гэтай падзеі рэспубліканскі марафон, задумка якога – напоўніць кожны дзень маладзёжнага тыдня важнымі акцыямі, сустрэчамі, справамі…


Пра Дзень медыя «ЛВ» ужо расказваў. На наступны Дзень памяці моладзь прыняла ўдзел у шэрагу памятных мітынгаў, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Галоўнымі дзеючымі асобамі ў Дзень навукі сталі навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа. У кінатэатры «Кастрычнік» каля-
джане паглядзелі дакументальныя навуковыя фільмы.
Дзень бяспекі моладзь правяла адпаведна – прафілактычна! Традыцыйная акцыя «Летні патруль» у спякотныя дні, калі на вадаёмах асаблівы ажыятаж, дапамагае нагадаць адпачывальнікам, дзе можна купацца афіцыйна і чым небяспечны адпачынак у месцах, дзе купанне забаронена. Прафілактычны патруль у складзе супрацоўнікаў РАНС, Асвода і байцоў-агракаляджан з МААП «Сапсан» наведаў тры вадаёмы, дзе купанне забаронена, але ж раней выпадкі фіксаваліся. Заехалі ў аграгарадок Дарава на раку Шчару, маніторылі сітуацыю ў Чвырах і на сажалцы ў Коньках. З кожным пагаварылі і растлумачылі, чым можа абярнуцца такі адпачынак.
Дзень якасці аб’яднаў працоўную моладзь у марафоне добраўпарадкавання і чысціні! Няма нічога лепшага, чым прыкласці намаганні, каб зрабіць родны горад яшчэ прыгажэйшым. Працоўны дэсант БРСМ шчыраваў у скверы Перамогі.
– 28 чэрвеня – у Дзень дабрыні – райкам БРСМ аб’явіў дабрачынную зааакцыю. У магазінах горада, дзе прадаюцца тавары для жывёл, устаноўлены спецыяльныя кошыкі для збору тавараў. Кожны можа стаць часткай такога цёплага праекта. А пасля ўсё сабранае перададзім у заагасцініцу ў Коньках, дзе, акрамя часовых пастаяльцаў, жывуць пакінутыя гаспадарамі чатырохлапыя сябры і тыя, хто тут знайшоў прытулак, – расказала першы сакратар
райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч.
Спрытнасць, кемлівасць, хуткасць – гэта моладзь дэманстравала падчас Дня спорту і раённага турыстычнага злёту, а яшчэ падчас суботняй ранішняй зарадкі.

Сёння ў вольны ад вучобы час моладзь можа працаўладкавацца. На Ляхавіччыне, напрыклад, у «Шляху новым», на кансервавым заводзе, у «Начы», «Жарабковічах» чакаюць на працу падсобных рабочых, у камунгасе –  рабочых зялёнага будаўніцтва. На такіх работах, як прыбіранне тэрыторыі, сельскагаспадарчых і палявых працах, афарбоўцы агароджы, прапануюць зарплату
626 рублёў, а вось на стрыжцы і дыспансерызацыі авечак (ААТ «Жарабковічы») заработная плата дасягае 1 250 рублёў. Самастойна працаўладкавацца можна з 16 гадоў,
згода аднаго з бацькоў патрабуецца, калі падлетку 14. Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (тэлефон 6-36-36), на сайце «Служба занятасці». Ёсць магчымасць працаваць і ў складзе студатрадаў, для гэтага варта звярнуцца ў райкам БРСМ.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.