Калі ў Малым Гарадзішчы Ляхавіцкага раёна завершыцца рэканструкцыя водаправода
Падчас прамых ліній кіраўніцтва раёна, сустрэч у рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп неаднойчы гучала праблемнае пытанне завяршэння рэканструкцыі водаправода ў Малым Гарадзішчы, а таксама добраўпарадкавання тэрыторыі на месцы рамонтных работ.
Сітуацыю вывучылі, як гаворыцца, тут і цяпер: у населены пункт выехалі старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч і дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.
Паабапал дарогі, дзе закранулі асфальтавае пакрыццё падчас работ, патрабуецца грэйдзіраванне, дзе-нідзе трэба падсыпаць, а дзе, наадварот, прыбраць пясок з дарожнага пакрыцця. Таксама ёсць праблемы с асфальтаваннем на месцы, дзе трубы водаправода пракладваліся адкрытым способам.
– Сёння ў Малым Гарадзішчы заменена больш за кіламетр водаправода, тут дзейнічае свая станцыя абязжалезвання. Да канца ліпеня плануем завяршыць работы, а, значыць, дабраўпарадкуем там, дзе правялі работы, — адзначыў Андрэй Чайкоўскі.