На участку дарогі Куршынавічы — Новыя Буды хутка з’явіцца асфальтавае пакрыццё
Прыемная навіна для тых, хто ездзіць па маршруце Ляхавічы — Куршынавічы — Новыя і Старыя Буды.
Наогул, тэма не новая, не аднойчы гучала ў якасці праблемнай, але паступова пастаўленыя пытанні вырашаюцца.
На участку дарогі Куршынавічы — Новыя Буды хутка з’явіцца асфальтавае пакрыццё. ДРБУ-200 пачало ўжо работы. Апрануць у асфальт плануецца каля 2600 метраў.
– Зараз ідзе ўладкаванне воданепранікальнага пакрыцця з эмульсійна-мінеральнай сумесі з далейшай паверхневай апрацоўкай. Запланаваны аб’ём работ разлічваем завяршыць у ліпені, — адначыў галоўны інжынер ДРБУ-200 Яўгеній Занько.