Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета мы разам адзначаем 80-ю гадавіну мірнай і незалежнай Беларусі. Юбілейная дата з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы. Няхай захаванне лепшых традыцый пакалення пераможцаў стане асновай умацавання нацыянальнага адзінства Рэспублікі Беларусь.
У гэты святочны дзень усім землякам жадаем добрага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму і новых дасягненняў. Няхай заўсёды ў нашым агульным доме – Беларусі – будуць мір і згода, у сем’ях пануюць цяпло, любоў і паразуменне!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэтае вялікае свята, якое аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў,
увасабляе ў сабе доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы. Гэта сімвал нацыянальнага духу барацьбы беларускага народа за сваю незалежнасць.
Мы схіляемся перад веліччу подзвігу нашых продкаў, якія бясстрашна, аддаючы жыццё, абаранялі нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наш святы абавязак – захаваць гістарычную праўду і памяць пра герояў, перадаваць яе будучым пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі, стваральнай працай рабіць яе багацейшай і прыгажэшай.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, міру, душэўнай раўнавагі і дасягненняў на карысць нашай Радзімы.
Георгій ХЛЯБОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.