Галоўны дзень мірнай краіны. Разам з усёй краінай Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначала і Ляхавіччына

Наша сіла – у адзінстве і гістарычнай памяці. Гэта пацвярджае і галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці, што адзначаецца ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разам з усёй краінай Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
3 ліпеня адзначала і Ляхавіччына.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У мінулую сераду Ляхавічы патаналі ў святочным аздабленні, настрой у землякоў быў урачыста-добразычлівы, гучала музыка, адзінства і ўсеагульная радасць адчуваліся ва ўсім.
Плошча Перамогі. Менавіта каля помніка загінулым воінам-вызваліцелям па традыцыі штогод праходзяць мітынгі памяці, ушанавання. Сёлетні пад назвай «Мы народ гэтай гордай і моцнай краіны» – асаблівы. 80 гадоў назад прыйшло доўгачаканае вызваленне ад фашысцкай акупацыі. Разам з усёй шматпакутнай беларускай зямлёй дачакалася вызвалення ад фашысцкага прыгнёту і Ляхавіччына. У брацкай магіле свой апошні прытулак знайшлі салдаты і афіцэры Савецкай Арміі, якія вызвалялі наш раён у ліпені 1944 года. А сёлета вясной сюды перапахаваны астанкі двух лётчыкаў, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны (у небе над Падлаззем фашысцкі знішчальнік збіў савецкі самалёт).
Хвалююць сэрца, прымушаюць задумацца пра веліч міру і спакою размераныя ўдары метранома. Святлом удзячнай памяці няхай азарацца імёны загінулых герояў. Не толькі людзі, але і, здаецца, прырода застылі ў хвіліне маўчання, аддаючы даніну павагі тым, хто загінуў за свабоду і незалежнасць Радзімы, за магчымасць нашчадкаў жыць пад мірным небам у свабоднай краіне. Шчымліва
было глядзець, як маленькія ляхавічане беражліва няслі да помніка запаленыя лампадкі. Ляхавіччына помніць! Нашчадкі шануюць подзвіг герояў вайны.
Да помніка воінам-вызваліцелям ляглі вянкі і кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, сённяшніх прадстаўнікоў Узброеных Сіл краіны.
З 80-годдзем вызвалення Беларусі і з Днём Незалежнасці ляхавічан павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мароз. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што 3 ліпеня – дата, якая нагадвае нам пра бессмяротны подзвіг людзей, якія выстаялі ў вайне за светлае і мірнае сёння, і што нельга дазволіць перапісаць гісторыю вялікага подзвігу вызваліцеляў. Прагучалі пажаданні ўсім жыхарам раёна здароўя, міру, шчасця, жыць у моцнай незалежнай Беларусі.


Начальнік штаба батальёна 11 брыгады Заходняга аператыўнага камандавання (гэта вайсковае падраздзяленне – пераемнік
гвардзейскага корпуса, які вызваляў Ляхавіцкі раён у Вялікую Айчынную вайну) Дзяніс Домась запэўніў, што Беларусь пад надзейнай аховай сённяшніх салдат і афіцэраў Узброеных Сіл.

Пранікнёныя словы вядучых, сцэнічныя замалёўкі краналі сэрцы прысутных. Кожны канцэртны нумар напоўнены любоўю да Радзімы, вернасцю традыцыям продкаў, гонарам за сваю краіну і верай, што Беларусь заўжды будзе мірнай. Адзін з самых хвалюючых момантаў, напоўненых патрыятызмам і сілай адзінства, – на плошчу вынеслі Дзяржаўны флаг і прайшлі калонай прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый.
А далей увага на святочную аўтакалону спецыялізаванай тэхнікі з удзелам ваеннай тэхнікі Заходняга аператыўнага камандавання і 8-й радыётэхнічнай брыгады, якая прайшла па вуліцы Леніна райцэнтра пад акампанемент вядучых, якія расказвалі пра кожную адзінку імправізаванага тэхнічнага парада. У калоне спецыялізаваныя аўто – райбальніцы, устаноў адукацыі, культуры, РАНС, райпо, сельгаспрадпрыемстваў, ДРБУ-200, камунгаса, раёна газазабеспячэння.
Для цікавага правядзення святочнага дня ў горадзе было створана нямала лакацый. Каля ЦДАДіМ працавала выстава зброі і ўзораў ваеннай формы. Жадаючых прымераць форму і паспрабаваць сабраць-разабраць зброю было шмат – дзяцей і дарослых. Нямала жадаючых стала ўдзельнікамі гульнявых праграм і наведвала атракцыёны ў скверы каля фантана.
Вечарам у цэнтры горада гучалі песні, віншаванні. Адны выканаўцы змянялі другіх. Радавалі музыкай і песнямі калектывы гарадскіх і сельскіх устаноў культуры, адукацыі.
З раніцы і да ночы ў месцах масавага святкавання працавалі гандлёвыя рады і атракцыёны.
Людзей на плошчы Леніна станавілася ўсё больш – пачалася танцавальна-забаўляльная праграма. Пад музычнае суправаджэнне адпачывалі землякі розных узростаў.
Як сімвал яднання нацыі, магутнасці і працвітання роднай Беларусі ляхавічане разам з усёй краінай падчас акцыі «Спяём гімн разам» спявалі: «Мы, беларусы – мірныя людзі…».
Над старажытным, мірным і ўтульным горадам зорнае неба расквеціў святочны салют.
Дарэчы, адзначаць Дзень Незалежнасці Беларусі і 80-годдзе
вызвалення краіны і раёна ад фашысцкай акупацыі Ляхавіччына пачала напярэдадні. Так, у аграрным каледжы арганізавалі спар-
тыўнае свята «Стартуюць усе!». У аграгарадках і вёсках адбыліся мітынгі з удзелам грамадскасці, працоўных калектываў, вяскоў-
цаў, прымеркаваныя да знамянальнай даты. Ранішнікамі пазна-
чылі свята ў дзіцячых садках.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.