Дзеянні грамадзян пры знаходжанні безгаспадарных прадметаў

Фото https://pixabay.com

Пры выяўленні безгаспадарнага прадмета забараняецца:

кратаць і перамяшчаць знойдзены прадмет;

заліваць вадкасцю, засыпаць сыпучымі рэчывамі ці накрываць якімі-небудзь матэрыяламі;

карыстацца мабільным тэлефонам побач са знойдзеным прадметам;

аказваць тэмпературнае, гукавое, механічнае і электрамагнітнае ўздзеянне.
З мэтай прыняцця неадкладных мер па ліквідацыі пагрозы, якая сыходзіць ад прадмета,неабходна:

адносіцца да знойдзенага прадмета як да выбуховага ўстройства, любую пагрозу ўспрымаць як рэальную да таго часу, пакуль не будзе даказана адваротнае;

тэрмінова паведаміць поўную і даставерную інфармацыю пра зной-
дзены падазроны прадмет у праваахоўныя органы па тэлефоне 102 ці ў МНС па тэлефоне 101. Калі вы знайшлі невядомы прадмет ва ўстанове, дадаткова паведаміце пра знаходку адміністрацыі ці ахове;

неабходна зафіксаваць час і месца знаходжання, вызваліць ад людзей небяспечную зону ў радыусе не менш за 100 метраў, па магчымасці забяспечыць ахову падазронага прадмета і небяспечнай зоны;

неабходна забяспечыць (дапамагчы забяспечыць) арганізаваную эвакуацыю людзей з тэрыторыі, якая прылягае да небяспечнай зоны, дачакацца прыезду прадстаўнікоў праваахоўных органаў, указаць месца размяшчэння падазронага прадмета, час і абставіны яго знаходжання, далей дзейнічаць па ўказанні прадстаўнікоў праваахоўных органаў, быць гатовым апісаць знешні выгляд прадмета.
Пры ахове падазроных рэчаў неабходна знаходзіцца, па магчымасці, за прадметамі, якія забяспечваюць абарону (вугал будынка, калона, тоўстае дрэва, аўтамашына і г.д.)
Самастойнае абясшкоджванне, выключэнне ці знішчэнне знойдзенага прадмета катэгарычна забараняюцца.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.