Першы месяц на Ляхавіччыне адзначаны 12 нараджэннямі. Хто стаў жаніхом, а хто бацькам

Першы летні месяц на Ляхавіччыне адзначаны 12 нараджэннямі, сярод якіх сем хлопчыкаў і пяць дзяўчынак.
Дзесяць пасведчанняў бацькам уручаны ў аддзеле загс райвыканкама, два – у Альхоўскім і Начаўскім сельвыканнкамах.
Чэрвеньскім дзяўчынкам далі імёны Альберта, Ганна, Мілана, Паліна, Эмілія. Хлопчыкаў назвалі Арсеніем, Уладзіславам, Давідам, Ягорам, Маратам, Мацвеем, Савеліем, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загса Вольга Новік.
На Ляхавіччыне ў чэрвені сапраўдным здаравячком прызнаны Уладзіслаў, які нарадзіўся вагой 4620 грамаў пры росце 57 сантыметраў. У сям’і гэта другое дзіця. Дзюймоўкай стала Мілана з вагой 2245 і ростам 49 сантыметраў.
У чэрвені ўпершыню сталі бацькамі восем нашых землякоў. Другое дзіця зарэгістравана ў дзвюх сем’ях, у дзвюх – трэцяе і чацвёртае.
Сярэдні ўзрост чэрвеньскага бацькі – 28 гадоў, маці – 29.
Статус юных таты і мамы атрымалі 18-гадовыя жыхары Ляхавіччыны. Сталі бацькамі і нашы 44- і 43-гадовыя землякі.
У чэрвені марш Мендэльсона гучаў для шасці пар. Сярэдні ўзрост жаніха – 36 гадоў, нявесце – 31. Мінімальны ўзрост чэрвеньскіх маладых – 25-гадоў жаніху і 23 навесце. Уступілі ў шлюб 47-гадовы жыхар Ляхавіччыны і 44-гадовая прадстаўніца раёна.
Па жаданні маладых, супрацоўнікі аддзела загса праводзяць выязную рэгістрацыю нараджэння сям’і. У чэрвені такіх было восем.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.