У жніўні 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Ляхавіччыну, у прыватнасці, пабываў на палях і свінагадоўчым комплексе ЗТАА “БелДан”

Убачыць на ўласныя вочы стан спраў, вывучыць пытанне на месцы, пракантраляваць выкананне даручэння — рабочыя паездкі ў рэгіёны трывала ўвайшлі ў рабочы графік Прэзідэнта. Без увагі Кіраўніка дзяржавы не застаюцца нават самыя малыя раёны краіны.

У жніўні 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Ляхавіччыну, у прыватнасці, пабываў на палях і свінагадоўчым комплексе ЗТАА “БелДан”.

Наведванне сумеснага беларуска-дацкага прадпрыемства не было выпадковым. У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з еўрапейскімі інвестарамі, якія звярнуліся да Кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай падтрымаць прапанаваныя імі праекты ў развіцці свінагадоўлі. Тады ж Прэзідэнт даў даручэнні аб рэалізацыі двух інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве сучасных свінагадоўчых комплексаў – па адным у Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Падчас рабочага візіту на “БелДан” Аляксандр Лукашэнка праверыў выкананне сваіх даручэнняў па развіцці жывёлагадоўлі.

“Уражанні – самыя добрыя”, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы пасля наведвання комплексу і падкрэсліў, што ферма “БелДана” – узор для пераймання і падобныя неабходна паступова ўкараняць ва ўсёй рэспубліцы. “У свінагадоўлі з вашай гаспадаркі пачынаецца рэвалюцыя” – адзначыў Прэзідэнт.