На чыім балансе праблема? Падпісчыца «ЛВ» у інстаграме звярнула ўвагу на небяспечнае размяшчэнне прыпынку
Адрас чарговага праблемнага сюжэта – прыпыначны пункт у вёсцы Сваятычы. Падпісчыца «ЛВ» у інстаграме звярнула ўвагу на небяспечнае размяшчэнне прыпынку, а атсутнасць павільёна ў непагадзь не дазваляе схавацца ад дажджу, ці ў спякоту ад сонца.
Недалёка знаходзіцца прыватны магазін, але калі на вуліцы лівень, дайсці да яго немагчыма. Сітуацыю на месцы вывучылі старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Падлескай выбарчай акрузе № 16 Юрый Буйкевіч, начальнік ДРБУ-200 Максім Муха.
У чым справа? Новы аўтобусны прыпынак (без павільёна) ўстанавілі ў маі згодна з усімі тэхнічнымі нормамі. Стары з павільёнам застаўся на сваім месцы (у дзясятку метраў).Тэрыторыя, на якой ён знаходзіцца, ДРБУ-200 не абслуговае. Як быць далей? Шукаць кампраміс.
– Павільён будзе перададены на баланс ДРБУ-200. З аднаго павільёна будуць зроблены два, іх установяць на месцах новых прыпынкаў, каб жыхарам было дзе схавацца ад дажджу і сонца, – адзначае Максім Муха.
– Імкнёмся ісці насустрач насельніцтву ў кожным пытанні. Камфорт павінен быць у кожным населеным пункце, і ў гарадскім, і ў сельскім. Але ж варта разумець, усё зрабіць адразу немагчыма. Што датычыць падыходу да магазіна ў перыяд падтаплення, сіламі ДРБУ пастараемся зрабіць водаадвод, хаця гэта тырыторыя – прыватная, дарожная служба яе не абслогоўвае. Але ж гаспадару магазіна варта таксама паклапаціцца пра рамонт адмосткі і ганка, каб вада не заходзіла ў памяшканне, – падкрэсліў Юрый Чаранкевіч.