14 ліпеня ў Ляхавіцкім раёне адбылося тры ДТЗ

 Паведамленне пра першае паступіла ў РАУС а палове другой гадзіны дня: на 12-м кіламетры аўтадарозе Р-4 Ляхавічы – Баранавічы недалёка ад Дарава сутыкнуліся дзве машыны.
Папярэдне вядома, што вадзіцель аўтамабіля “Пежо” няправільна выбраў бяспечную дыстанцыю да аўто, якое рухалася наперадзе.  Вінаваты ў ДТЗ жыхар раёна 2005 г. н., у адносінах яго супрацоўнікі АДАІ склалі два пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях.


Літаральна праз 45 мінут тут жа, у Дарава, зарэгістравана яшчэ адно ДТЗ: не справіўся з кіраваннем, не ўлічыў умовы надвор’я вадзіцель МАЗа, машына ўрэзалася ў дарожную агароджу. За рулём грузавіка знаходзіўся баранавічанін 1991 г. н.


А палове чацвёртай гадзіны дня на 12-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы – Свяціца, каля вёскі Шчэрбава, жыхар Слоніма 1992 г. н. не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі, і машына з’ехала ў кювет.
Ва ўсіх трох здарэннях людзі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцелі былі цвярозыя, прышпіленыя рамянямі бяспекі, упарадку ў іх і дакументы.
Супрацоўнікі АДАІ РАУС нагадваюць пра важнасць выканання ПДР і захавання хуткаснага рэжыму падчас непагадзі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.