Свята аграгарадка Падлессе сабрала мясцовых жыхароў і гасцей
Сёлета ў Падлессі святкавалі 471 год утварэння вёскі і 123-ю гадавіну з дня нараджэння Серафіма Жыровіцкага — аднаго з 23 навамучанікаў беларускай зямлі.
Работнікі Падлескага СДК і бібліятэкі сумесна з сельвыканкамам, ААТ » Жарабковічы» падарылі землякам свята. Гурт » Гармонія» Тухавіцкага СДК віншаваў падляшан і дарыў ім свае песні.
А 15 ліпеня ў храме Святога Духа адбыліся маленні і хрэсны ход да іконы Серафіма Жыровіцкага. Паломнікі і жыхары вёскі ўшанавалі святога.