Сучасныя тэхналогіі, новае будаўніцтва, лепшыя кармы. Менавіта гэта складае аснову паспяховага гаспадарання ў жывёлагадоўчай галіне

Па аператыўнай інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, напрыканцы красавіка Брэстчына ўпершыню пераадолела мяжу ў шэсць тысяч тон па рэалізацыі малака ў суткі. Калі параўноўваць лічбу з данымі 2014 года, яна вырасла прыкладна ўдвая. Гэта стала магчымым дзякуючы сучасным тэхналогіям, будаўніцтву новых і рэканструцыі дзеючых малочнатаварных фермаў і комплексаў, пастаяннай рабоце над паляпшэннем кармавой базы.


Сёння ў Ляхавіцкім раёне працуе больш дзясятка фермаў-комплексаў з магчымасцю беспрывязнага ўтрымання кароў і наяўнасцю сучаснай даільнай залы. Найбольшая іх колькасць знаходзіцца ў ААТ «Шлях
новы» – чатыры. Тры МТК, абсталяваных «разумнымі» даільнымі заламі, маюцца ў ААТ «Жарабковічы».
У СВК «Ляхавіцкі» іх два, СУП «Ліпнянка» і «Белазем’е», а таксама
ААТ «Нача» – па адным. Прычым на асобных з гэтых вытворчых актываў вядуцца ці мяркуюцца работы ў накірунку павышэння тэхналагічнасці.
Да таго ж у «Начы» ў дадатак да МТК «Зубелевічы», які працуе ўжо не першы год, працягваецца ўзвядзенне яшчэ аднаго сучаснага малакавытворчага аб’екта.
Па выніках работы за першую палову 2024 года жывёлагадоўля Ляхавіччыны нязначна знізіла тэмп вытворчасці малака ў параўнанні з пяцімесячным адрэзкам. Па выніках мая яго ў нас было 29 092, 2 тоны – на 18, 9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд года папярэдняга. У чэрвені склаўся наступны парадак лічбаў: 35 002 тоны і 17, 9 працэнтнага пункта адпаведна.
Па паказчыку валавай вытворчасці сябе мінулагодняга па-ранейшым
«не даганяе» толькі «Белазем’е», паказваючы пры гэтым больш, як пяціпрацэнтны рост у параўнанні з майскімі надоямі.
Калі ўсё і далей пойдзе па графіку першых шасці месяцаў, то па завяршэнні года СВК «Ляхавіцкі» і ЗАТ «Белпрампрыбор» могуць дасягнуць дзевяці тысяч кілаграмаў малака сярэдняй удойнасці ад кожнай каровы.
Працягваецца ў ляхавіцкай жывёлагадоўлі і рост якасці рэалізаванага на перапрацоўку малака. За паўгода ён павялічыўся на дзевяць дзясятых працэнта і ў агульным аб’ёме з’яўляецца на 93, 5 пра-
цэнта «экстрай» ці вышэйшага гатунку.
Працягваюць павялічвацца сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме. Даныя чэрвеня – 663 грамы ў цэлым па сельгасарганізацыях раёна, што амаль на паўсотні грамаў больш за аналагічную мінулагоднюю лічбу.
У разрэзе сярэднясутачных прываг жывёлы найбольшую імклівасць дэманструюць ААТ «Жарабковічы» і СУП «Ліпнянка». Паказчык першых у чэрвені ледзь ці не дасягнуў сем з паловай соцень грамаў і на 149 грамаў перавысіў узровень першага летняга месяца мінулага года.
Абсалютная лічба сутачных прываг у СУП «Ліпнянка» дастаткова сур’ёзна «мінусуе» ў параўнанні жарабковіцкай. Аднак выклікае эмоцыі дынаміка лічбаў: за мінулы год прывагі жывёлы ў гаспадарцы выраслі больш як на 130 адзінак і сёння складаюць 618 грамаў у суткі на кожную БРЖ.
Іван КАВАЛЕНКА.