Стаць лідарам нацыі і ўтрымаць народны давер. У мінулы чацвер у Ляхавіцкім раёне працавалі ІПГ
Сёння адна з самых абмяркоўваемых тэм у беларускім грамадстве – 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва. Гэта нагода падсумаваць зробленае, дасягнутае, паразважаць пра шлях, які за гэты час прайшлі краіна і ўлада. Не менш важная і роля асобы Прэзідэнта ў гісторыі станаўлення незалежнасці Беларусі.
Тэма «Моцны лідар – гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы», прымеркаваная да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь стала адной з асноўных падчас сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый Ляхавіччыны.
У мінулы чацвер ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з работнікамі ПМК-13.
Мікалай Мароз падкрэсліў, што інстытут прэзідэнцтва дынамічна развіваецца ўвесь час з моманту прыняцця Канстытуцыі, адлюстроўваючы настрой і патрабаванні часу. І вось ужо 30 гадоў Кіраўнік дзяржавы застаецца нязменным лідарам у рэйтынгу народнага даверу. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што нельга не бачыць, што дзякуючы Аляксандру Лукашэнку, Беларусь сёння жыве пад мірным небам, квітнее, развіваецца, умацоўваецца імідж рэспублікі на міжнародным узроўні, усё больш краін свету зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак правяла кароткі экскурс у гісторыю. У маладой незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь спачатку
не было нават сваёй Канстытуцыі, асноўны дакумент прынялі толькі ў сакавіку 1994 года. І галоўная навацыя – у краіне з’явіўся пост Прэзідэнта. Акцэнты былі зроблены на найбольш вызначальных падзеях першых выбараў Прэзідэнта суверэннай Беларусі і станаўлення інстытута прэзідэнцтва.
10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур выбараў Кіраўніка дзяржавы. Першапачаткова прэтэндавалі шасцёра кадыдатаў на самы высокі дзяржаўны пост. У першым туры з вялікім адрывам перамог Аляксандр Лукашэнка. Менавіта ён набраў большасць галасоў і ў другім туры: больш за 80 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за маладога палітыка.
Па ўспамінах многіх сведкаў тых падзей, сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з народам у розных населеных пунктах, на прадпрыемствах прыцягвалі ўвагу, людзі яму верылі. І не памы-
ліліся. Перамены да лепшага не прымусілі сябе чакаць. Літаральна ў першыя месяцы прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі,
беларусы ўбачылі, што краіна пачала мяняцца, парадак наводзіўся ва ўсіх галінах – ад эканомікі да аховы здароўя і адукацыі. Аляксандр Лукашэнка наведваў і Ляхавіцкі раён, пра што прыгадалі на сустрэчы. Пра прагрэс, што за гэтыя тры дзесяцігоддзі адчувальны ва ўсіх сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, працаўнікі ПМК многае могуць расказаць самі: яны сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі пераўтварэнняў, суаўтары здабыткаў і дасягненняў.
Як падкрэсліў Мікалай Мароз, галоўны вынік гэтых 30 гадоў – краіна і тады, і сёння – адно цэлае. І гэта дапамагае захаваць самую вялікую каштоўнасць – суверэнітэт. Старшыня райвыканкама спыніўся на асноўных момантах развіцця эканомікі і сацыяльнай
сферы на Ляхавіччыне, заўважыў, што па выніках першага паўгоддзя
2024 года ў раёне няма стратных арганізацый.
Работнікі ПМК-13 скарысталіся магчымасцю і задалі кіраўніку раёна хвалюючыя пытанні. Адно з іх датычыла будаўніцтва артэрыяльнай свідравіны ў аграгарадку Навасёлкі, зараз ідзе выраб
праектна-каштарыснай дакументацыі. І, па словах Мікалая Мароза,напрыканцы бягучага года павінна пачацца будаўніцтва аб’екта.
Яшчэ адна тэма тычыцца ўладкавання веласіпеднай дарожкі ці тратуара ад райцэнтра да праваслаўных могілак у Турках. Старшыня райвыканкама расказаў, што прапрацоўваюцца розныя варыянты вырашэння гэтага пытання.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, пабывала на
ТАА «Трансэлектракамплект».
Таксама ІПГ працавалі ў ДРБУ-200, ТАА «Ажуруна», аддзеле па аказанні страхавых паслуг па Ляхавіцкім раёне прадстаўніцтва Бел-
дзяржстраху па г. Баранавічы і Баранавіцкім раёне.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.