ПРАМАЯ ЛІНІЯ «ЛВ». Пра «зямельную амністыю» і не толькі

Як легалізаваць самавольна заняты зямельны ўчастак?
Як у выпадку неабходнасці змяніць мэтавае прызначэнне ўчастка?
Хто мае права на атрыманне зямлі для будаўніцтва дома?
Якое выкарыстанне зямлі лічыцца неэфектыўным?

Тлумачэнні па гэтых і іншых пытаннях можна атрымаць падчас чарговай прамой лініі «ЛВ».

На прамой лініі па тэме зямельнага заканадаўства ў пятніцу,
26 ліпеня, з 15 да 16 гадзін па нумары 2-18-08 будзе працаваць начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Васільеўна КРЫМСКАЯ.

Папярэдне пытанні, якія хвалююць, можна задаць з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін у будныя дні па нумары 2-12-36 (рэдакцыя «ЛВ»).